Істад (швед. Ystad) — горад у Швецыі, адміністрацыйны цэнтр Істадскай камуны ў лене Сконэ. На 2010 год у горадзе пражывала 18 350 жыхароў.

Істад
шведск.: Ystad[1]
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 1 099 ± 0,5 га (31 снежня 2020)[2]
Насельніцтва
  • 20 133 чал. (31 снежня 2020)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
0411
Афіцыйны сайт
Істад на карце Швецыі
Істад (Швецыя)
Істад
Істад (Швецыя)
Істад

Гісторыя правіць

Упершыню горад быў згаданы ў 1244 годзе. Францысканскі манастыр Гробрэдраклострэт быў заснаваны ў 1267 годзе. У XIV стагоддзі Істад далучыўся да Ганзы. Хартыя 1599 года дала гораду права гандляваць буйной рагатай жывёлай. У 1658 годзе горад, разам з усёй правінцыяй Сконэ, адышоў ад Даніі да Швецыі згодна з Роскільскім мірным дагаворам; у той час яго насельніцтва складала прыблізна 1600 чалавек. У 1850 годзе насельніцтва дасягнула 5000. У 1866 годзе ў Істадзе была пабудавана чыгунка. Затым яго насельніцтва ўзрасло да 10 тыс. чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны была адкрыта паромная пераправа ў Польшчу і на дацкі востраў Борнхальм.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі