Італьянскае Самалі

Італьянскае Самалі (італ.: Somalia Italiana) — каланіяльныя ўладанні Італьянскага каралеўства на ўсходзе Афрыкі, якія былі закліканы, па задуме італьянскага ўрада, стаць ядром шырэйшай зоны Італьянскай Усходняй Афрыкі. На поўдні Італьянскае Самалі межавала з брытанскай Кеніяй, на поўначы — з Брытанскім Самалі, на захадзе — з незалежнай Эфіопіяй.

калонія Італіі
Італьянскае Самалі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
 >
1889 — 1936

Сталіца Магадыша
Мова(ы) італьянская мова
Афіцыйная мова італьянская мова
Грашовая адзінка Italian Somaliland rupia[d][1], Italian lira[d] і Italian East African lira[d]
Дынастыя Cавойская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Берлінская канферэнцыя паскорыла каланізацыю Афрыканскага кантынента еўрапейскімі дзяржавамі — працэс набыў рысы «бойкі за Афрыку». Новаўтворанае Італьянскае каралеўства, якое яшчэ не мела калоній, выказала цікавасць да бедных рэсурсамі, маларазвітых тэрыторый на Афрыканскім Рогу. Блізкасць гэтых земляў да Чырвонага мора дазваляла разлічваць на паспяховую гандлёвую будучыню пабудаваных тут портаў.

На працягу 1880-х гадоў італьянцы паводле пагаднення з мясцовымі султанамі атрымалі ў свае рукі землі ўздоўж узбярэжжа Індыйскага акіяна, названыя Італьянскім Самалі. Спробы прасунуцца ўглыб кантынента на захад атрымалі адпор эфіопскага ўрада (гл. Першая італа-эфіопская вайна). У 1908 годзе, з мэтай парадкавання кіравання калоніяй, была праведзена адміністрацыйная рэформа.

Эканамічнае засваенне тэрыторыі ішло павольна, хоць у 1920 годзе да развіцця сельскай гаспадаркі ў Самалі падключыўся асабіста прынц Луіджы Амедэа. Італія і сама ў той час выпрабоўвала цяжкасці, якія падахвочвалі мільёны італьянцаў эміграваць у Новы Свет.

У 1923 г. у Італьянскае Самалі быў прызначаны губернатар фашысцкіх поглядаў, які разглядаў гэтыя землі як плацдарм для новага наступу на Эфіопію (гл. Другая італа-эфіопская вайна). У 1925 годзе фашыстам атрымалася дамовіцца з англічанамі аб перадачы ім прыгранічнай тэрыторыі з поўдня — Джубаленда. Самалійскі губернатар Радольфа Грацыяні ў 1935 г. аднавіў вайну з Эфіопіяй, а праз год калонія ўвайшла ў склад Італьянскай Усходняй Афрыкі.

Скарыстаўшыся пачаткам Другой сусветнай вайны, італьянцы ў 1940 годзе акупавалі Брытанскае Самалі. Праз два гады падчас аперацыі саюзнікаў «З'яўленне» яны былі выцеснены не толькі з брытанскай, але і з італьянскай часткі Афрыканскага Рога. Італьянскі партызанскі рух існаваў у рэгіёне да восені 1943 года. У 1949 годзе Італьянскае Самалі было перададзена саюзнікамі пад апеку ААН (Падапечная тэрыторыя Самалі), а ў 1960 г. Італія пагадзілася падаць калоніі поўную незалежнасць.

Зноскі