Іхара Сайкаку (яп. 井 原 西 鹤, 1642, Осака — 1693) — японскі пісьменнік.

Іхара Сайкаку
яп.: 井原西鶴
Асабістыя звесткі
Псеўданімы 鶴永, 二万翁 і 西鵬
Дата нараджэння 1642[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1693(1693-09-09)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, раманіст, драматург
Кірунак ukiyozōshi[d] і Danrin school[d]
Жанр ukiyozōshi[d], Bunraku[d] і haikai[d]
Мова твораў японская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Іхара Сайкаку нарадзіўся ў сям’і гандляра. Падарожнічаў па Японіі. Быў вучнем Нісіямы Саіна, заснавальнікам паэтычнай школы Данрын. Сабраныя падчас падарожжаў апавяданні склалі зборнікі «Апавяданні з усіх правінцый» (1685) і «Дарожная атрамантніца» (1687). У 1682 годзе напісаў першы раман — «Мужчына, які аддаўся каханню» (або «Мужчына, непараўнальны ў любоўнай страсці»). Пасля гэтага напісаў зборнікі навел «Пяць жанчын, адданыя каханню» (1686) і «Зменлівасці кахання» (1688). У зборніках «Запісы аб перадачы воінскіх мастацтваў» (1687) і «Аповесці пра самурайскія абавязкі» (1688) галоўныя героі — самураі. Галоўнымі героямі зборнікаў «Вечная скарбніца Японіі» (1688) і «Запаветныя думкі пра тое, як лепш пражыць на свеце» (1692) сталі гараджане. Пасля смерці Сайкаку выйшлі зборнікі «Апошні ўзор, вытканы Сайкаку» (1694) і «Ворах старых лістоў» (1696).

Зноскі

  1. Swartz A. Saikaku Ihara // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Saikaku Ihara // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2