Нацу Хігучы (яп. 樋口 奈津, Higuchi Natsu, 2 траўня 1872 — 23 лістапада 1896), таксама Ічыё Хігучы (樋口 一葉, Higuchi Ichiyō) — японская пісьменніца перыяду Мэйдзі. Нарадзілася ў сям’і дробнага паліцэйскага чыноўніка, у прыватнай школе вывучала класічную японскую паэзію. Друкавалася з 1892 года. Атрымала вядомасць як аўтар апавяданняў з жыцця простых людзей Японіі: «Жыццё ў глушы» (1892), «Трынаццатая ноч» (1895), «Каламутная плынь» (1895).

Ічыё Хігучы
樋口 一葉
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Нацу Ічыё
Дата нараджэння 2 мая 1872(1872-05-02)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1896(1896-11-23)[1][2][…] (24 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Японія
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, пісьменніца, аўтар танка
Гады творчасці 18911896
Мова твораў японская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Нацу Хігучы нарадзілася ў Токіа ў траўні 1872 у сям’і самурая з прэфектуры Яманашы[3]. Яе бацькі былі з сялянскага саслоўя, але бацька змог атрымаць званне самурая ў 1867 годзе. Аднак тытул самураяў быў скасаваны падчас Рэстаўрацыі Мэйдзі праз некалькі гадоў[4].

У 1886 годзе Нацу пачала вывучаць паэзію вака ў кансерваторыі Хагіноя, дзе вучылася ў паэткі Накаджымы Утако[3]. У Хагіноі кожны месяц праводзіліся паэтычныя спаборніцтвы, куды запрашаліся ўсе вучні, як цяперашнія, так і выпускнікі.

У 1891 яна пачала весці дзённік, у якім запісала пяць наступных гадоў свайго жыцця. Пасля на аснове гэтага дзённіка яна пісала свае творы, дзе адлюстроўвала беднату, сацыяльную няроўнасць і звычаі свайго наваколля[5].

У 1889 яе бацька памёр, і Нацу зрабілася кіраўніком сям’і, што было нетыпова для тых часоў. Грошай ні на што не хапала, і яна, яе маці і малодшая сястра браліся за розныя працы: мыццё, шыццё, уборка і інш. У 1892 сакурсніца Нацуо, Кахо Танабе, апублікавала паспяховы твор і атрымала ганарар, і Хігучы таксама вырашыла стаць пісьменніцай, каб падтрымаць сям’ю.

У 1891 яна сустрэла паэта па імі Тасуй Накарай, і спадзявалася, што ён зможа навучыць яе, як публікаваць працы і зрабіцца пісьменніцай. Хігучы закахалася ў яго і спадзявалася на доўгія адносіны, аднак ён апынуўся легкадумным і ветраным чалавекам, і замест чаканай страсці ставіўся да яе, як да неразумнай малодшай сястры. Гэтыя няўдалыя адносіны таксама стануць паўтаральным матывам у апавяданнях Хігучы[6].

Творчасць правіць

Яе першыя працы ўдалося апублікаваць у невялікай газеце пад псеўданімам Хігучы Ічыё. Першыя гісторыі 1892—1894 гадоў яна пісала пад моцным уплывам хэянскай літаратуры і не мелі вялікай папулярнасці.

Першы паспяховы аповед «У глушы» быў надрукаваны ў прэстыжным часопісе «Міяка, но Хана»[7], дзе яе прызналі выдатным маладым аўтарам.

У 1893 годзе праз фінансавыя цяжкасці Хігучы і яе сям’я пакінулі раён Чыёда-ку і перасяліліся ў бедны квартал непадалёк ад Ёшывары, такійскага квартала чырвоных ліхтароў. На аснове гісторый у квартале, а таксама пад уражаннем ад цяжкага жыцця жанчын адтуль, Хігучы пісала свае наступныя працы.

Апавяданні «Каламутная плынь» і «Трынаццатая ноч» прынеслі Хігучы славу ў літаратурны колах Токіа. За яе трохі старамодны стыль яе называлі «апошняй жанчынай старой Мэйдзі», а яе сціплы дом наведвалі пісьменнікі, студэнты, крытыкі і рэдактары.

Яе здароўе пагаршалася, і ў 1896 яна пакінула літаратурную дзейнасць. Памерла ад туберкулёзу 23 лістапада 1896 ува ўзросце 24 гадоў.

Бібліяграфія правіць

  • 1892: Yamizakura (闇桜) Кветкі ў прыцемках
  • 1892: Wakarejimo (別れ霜)
  • 1892: Tamadasuki (玉襷)
  • 1892: Samidare (五月雨)
  • 1892: Kyōtsukue (経づくえ)
  • 1892: Umoregi (うもれ木) Жыццё ў глушы
  • 1893: Aketsukiyo (暁月夜)
  • 1893: Yuki no hi (雪の日) Снежны дзень
  • 1893: Koto no ne (琴の音) Гук кото
  • 1894: Hanagomorie (花ごもり)
  • 1894: Yamiyo (やみ夜) Сустрэчы ўначы
  • 1894: Ōtsugomori (大つごもり) Апошні дзень года
  • 1895: Takekurabe (たけくらべ) Параўнанне даўжыні
  • 1895: Noki moru tsuki (軒もる月)
  • 1895: Yukugumo (ゆく雲)
  • 1895: Utsusemi (うつせみ)
  • 1895: Nigorie (にごりえ) Каламутная плынь
  • 1895: Jūsan’ya (十三夜) Трынаццатая ноч
  • 1896: Kono ko (この子)
  • 1896: Wakare-michi (わかれ道) Аднагодкі
  • 1896: Ware-kara (われから) У засені вясновых дрэў

Зноскі

  1. а б Higuchi Ichiyo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ichiyô Higuchi // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Comité franco-japonais de Tokio (January 1936). France-Japon : Bulletin mensuel d’information (in French). p. 40.
  4. Ortabasi & Copeland 2006, p. 129.
  5. Tanaka 2000, p. 64.
  6. Danly 1980, p. 50.
  7. Danly 1981, p. 75.