Ішэмічная хвароба сэрца

Ішэмічная хвароба сэрца (ІХС; лац.: Morbus ischaemicus cordis, ад стар.-грэч.: ἴσχω — «затрымоўваю, стрымліваю» і αἷμα - «кроў») — паталагічны стан, які характарызуецца абсалютным або адносным парушэннем кровазабеспячэння міякарда з прычыны пашкоджання каранарных артэрый. Ішэмічная хвароба сэрца прадстаўляе сабой абумоўленае разладам каранарнага кровазвароту паражэнне міякарда, якое ўзнікае ў выніку парушэння раўнавагі паміж каранарным крывацёкам і метабалічнымі патрэбамі сардэчнай мышцы. Іншымі словамі, міякард мае патрэбу ў большай колькасці кіслароду, чым яго паступае з крывёю. ІХС можа працякаць востра (у выглядзе інфаркту міякарда), а таксама хранічна (перыядычныя прыступы стэнакардыі).

Ішэмічная хвароба сэрца
МКХ-10 I20.20.-I25.25.
МКБ-10-КМ I20-I25, K76.1, I25.10, I25, I25.9 і I25.1
МКХ-9 410410-414414
МКБ-9-КМ 410-414.99[1], 414.0[1], 414.9[1] і 414.00[2]
OMIM 300464, 607339, 608316, 608318, 608320, 610947, 611139, 612030 і 614293
DiseasesDB 8695
MedlinePlus 007115
eMedicine med/1568 
MeSH D017202
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б в Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.

Літаратура правіць