Ія́га ап Бе́лі (вал.: Iago ap Beli, лац.: Iacobus, англ.: James; каля 560613?) — кароль Гвінеда з 599 года.

Іяга ап Белі
вал.: Iago ap Beli
Кароль Гвінеда
599 — 613 (?)
Папярэднік Белі ап Рын
Пераемнік Кадван ап Іяга
Нараджэнне 560
Смерць мерк. 613
Бацька Белі ап Рын[d]
Дзеці Кадван аб Іяга
Дзейнасць суверэн

Біяграфія правіць

Іяга атрымаў каралеўскі тытул Гвінеда пасля скону свайго бацькі Белі ап Рына.

Найбольш знамянальная з’ява, якая здарылася ў перыяд яго кіравання — гэта ўзвышэнне суседніх англасаксонскіх каралеўстваў: Мерсіі пры каралі Пібе і Берніцыі пры каралі Этэльфрыце. Існуюць звесткі, якія дазваляюць гаварыць пра пэўны від саюза Іяга і Пібы, паводле якога, Гвінед атрымліваў недатыкальнасць ад Мерсіі ў абмен на ваенную дапамогу супраць Нартумбрыі.

У 604 годзе кароль Дэйры Эдвін, зрынуты са свайго прастола Этэльфрытам, знайшоў прытулак пры двары Іяга. Відавочна, гэта паслужыла каралю Нартумбрыі фармальнай нагодай да абвяшчэння вайны супраць Гвінеда, асноўнымі дзеяннямі якой былі разня манахаў з манастыра Бангар-іс-Койд (паводле «Англасаксонскай хронікі», было забіта 200 манахаў, паводле Беды — 1200) і бітва пры Кайр-Легіяне (Чэстэры) у 613 годзе, якая скончылася паражэннем саюзных войскаў Гвінеда, Повіса і Мерсіі.

Невядома, ці прымаў Іяга ап Белі ўдзел у Чэстэрскай бітве ці не, аднак «Аналы Камбрыі» датуюць гэту бітву і смерць Іяга адным годам. Спадчыннікам Іяга ап Белі стаў яго сын Кадван ап Іяга.

Зноскі

Спасылкі правіць