Іўянка

рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі

Іўянка, Іўнянка, Івенка — рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 19 км[1]. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰ Пачынаецца каля вёскі Урцішкі, упадае ў Нёман за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Збойск. Рэчышча на працягу 10,5 км каналізаванае ад горада Іўе да вусця. На паўночнай ускраіне горада Іўе створана сажалка (0,44 км²).

Іўянка
Характарыстыка
Даўжыня 19 км
Басейн 111 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°59′33″ пн. ш. 25°47′18,20″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°51′48,70″ пн. ш. 25°45′09,80″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Іўеўскі раён
physical
Іўянка
Іўянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Адпачатная форма назвы засведчаная ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў —Vija[2].

Гідранімічны аналаг — назва прытока латвійскай Гаўі ракі Vija. Паралель тым мацнейшая, што Іўянка-*Vija таксама цячэ ў сваю Гаўю, нёманскую[3]. Абедзве назвы матываваныя звілістасцю рачнога рэчышча.

Звязана з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[4]. Далей да індаеўрапейскага *ṷei- «згінаць, скручваць, віць»[5].

Ад таго ж кораня назвы Вейна (рэкі ў басейнах Віліі, Дзвіны, Дняпра).

Назва ракі Іўянкі (< Vija) значыць «Звілістая (рака)».

Заўвагі правіць

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 544.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 492.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 380.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1120—1122.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.