І горы зрушваюцца

«І горы зрушваюцца» (кіт.: 山河故人) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Цзя Чжанкэ[en][3].

І горы зрушваюццаM:
кіт.: 山河故人
Жанр драматычны фільм[1][2]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Працягласць 126 хв.
Краіна
Мова кітайская мова
Год 2015 і 20 мая 2015
IMDb ID 3740778

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].

Сюжэт правіць

Горад Фэньян, Кітай, 1999 год. Два сябры дзяцінства – гаспадар бензакалонкі Чжан і працоўны на вугальнай шахце Лянцзы — заляцаюцца да красунi Таа. Дзяўчына выходзіць замуж за больш заможнага Чжана. Неўзабаве ў іх нараджаецца сын, якога клiчуць Даляр. 2014 год. Таа разводзіцца з мужам, а яе сын з'язджае з багатым бацькам у Аўстралію. Аўстралія, 2025 год. Дзевятнаццацігадовы Даляр ужо не размаўляе па-кітайску і насілу мае зносіны бацькам. Усё, што ён помніць пра сваю маці, — гэта толькі яе імя… Дзеянне гэтай эпічнай меладрамы ахоплівае прастору ад Кітая да Аўстраліі, адлюстроўваючы жыццё, каханне, надзеі і расчараванні двух пакаленняў сям'і ў грамадстве, што змяняецца з ашаламляльнай хуткасцю[4].

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 26 кінаўзнагародамі і яшчэ 42 намінацыямі[5].

Зноскі правіць

  1. http://www.imdb.com/title/tt3740778/ Праверана 26 мая 2016.
  2. http://www.metacritic.com/movie/mountains-may-depart Праверана 26 мая 2016.
  3. Shan he gu ren (2015) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.
  4. а б І горы зрушваюцца (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2022. Праверана 18 лютага 2022.
  5. Shan he gu ren — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.

Спасылкі правіць