Ааду Хінт
Ааду Хінт (эст.: Aadu Hint; 10 студзеня 1910, востраў Муху, Эстонія — 26 кастрычніка 1989) — эстонскі пісьменнік. Народны пісьменнік Эстоніі (1965).
Ааду Хінт | |
---|---|
эст.: Aadu Hint | |
Род дзейнасці | пісьменнік, настаўнік, палітык, журналіст |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1910[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 1989[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Miina Hint[d], Eeva Park[d] і Mare Zaneva[d] |
Узнагароды і прэміі |
Аўтар раманаў «Праказа» (1934), «Залатыя вароты» (1937), «Качагар» (1939), зборнікаў навел і апавяданняў «Дзікія гусі» (1945), «апошні карсар» (1970), п'ес «Куды ідзеш, таварыш дырэктар?» (1949), «Прадраканне» (1969), «Котэрман» (1972), нарысаў, твораў для дзяцей. У тэтралогіі «Бераг вятроў» (т.1-4, 1951-66; асобныя тамы экранізаваны) на лёсах некалькіх пакаленняў рыбацкага роду Тыху паказаны гістарычны шлях эстонскага народа.
На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Лідзія Арабей, Р.Раманоўская, Васіль Сёмуха.
Зноскі
- ↑ а б Adolf Edmund Hint // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).