Абазіны — народ у Расіі. Жывуць у Карачаева-Чаркесіі і на ўсходзе Адыгеі. У Расіі пражывала на 2010 год 43000 абазінаў. Каля 10000 абазінаў жывуць у Турцыі і арабскіх краінах, куды абазіны перасяліліся ў 2-й палове 19 стагоддзя. Вылучаюцца субэтнічныя групы тапанта і шкарауа. Адносяцца да балкана-каўказскай расы еўрапеоіднай расы. Размаўляюць на абазінскай мове абхаза-адыгскай групы паўночнакаўказскай сям’і. Дыялекты: ашкароўскі, тапанцкі. Распаўсюджаныя руская і кабардзіна-чаркеская мовы. Пісьменнасць на аснове кірыліцы. Вернікі — мусульмане-суніты.

Продкі абазінаў былі паўночнымі суседзямі абхазаў і, верагодна, ужо да 1-га тысячагоддзя н.э. часткова імі былі асіміліраваныя. У 14-16 стагоддзях абазіны, якія жылі на Чарнаморскім ўзбярэжжы на поўдзень ад ракі Бзыбь, асноўнай масай перасяліліся на Паўночны Каўказ, дзе аселі па суседству з адыгскімі плямёнамі. Дя сярэдзіны 19 стагоддзя традыцыйныя заняткі, быт і народная творчасць абазінаў амаль не адрознівалася ад культуры адыгейцаў, карачаеўцаў і чаркесаў. Сістэма радства арабскага тыпу. Асноўныя заняткі — земляробства (збожжа, садаводства, гароднінаводства), жывёлагадоўля, у тым ліку адгоннае.

Літаратура правіць

  • Народы мира — М.: «Советская энциклопедия», 1988. — С. 35.