Абацтва Святога Гала

Абацтва Святога Гала, таксама (ад назвы месца) Санкт-Га́ленскае абацтва (ням.: Fürstabtei St. Gallen) — бенедыкцінскі кляштар. Размешчаны ў швейцарскім горадзе Санкт-Галене. Санкт-Галенскае абацтва — найбуйнейшы навуковы і культурны цэнтр сярэдневяковай Еўропы. У 1983 годзе кляштарны комплекс унесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як «дасканалы ўзор вялікага кляштара эпохі Каралінгаў».

Манастыр
Абацтва Святога Гала
ням.: Fürstabtei Sankt Gallen
Абацтва Св. Гала
Абацтва Св. Гала
47°25′23″ пн. ш. 9°22′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Швейцарыя
Горад Санкт-Гален
Канфесія каталіцтва
Епархія Roman Catholic Diocese of Saint Gallen[d]
Ордэнская прыналежнасць бенедыкцінцы
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Заснавальнік Святы Гал
Дата заснавання 613
Дата скасавання 1798
Сайт stiftsbibliothek.ch (ням.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Паводле падання, кляштар быў заснаваны ў 613 годзе ірландскім манахам Св. Галам, вучнем Св. Калумбана. Карл Мартэл прызначыў настаяцелем Отмара, які заснаваў у кляштары ўплывовую мастацкую школу. Рукапісы, выкананыя і праілюстраваныя санкт-галенскімі манахамі (многія з якіх былі родам з Брытаніі і Ірландыі), высока шанаваліся па ўсёй Еўропе.

 
План кляштара Св. Гала (пач. IX стагоддзя)

Пры абаце Вальда з Райхенау (740814 гады) была закладзена кляштарная бібліятэка, якая з часам стала адной з самых значных у Еўропе. У час нашэсця венграў у 924933 гадах кнігі былі вывезены ў Райхенау. Паводле царкоўнага падання, па просьбе Карла Вялікага Папа Адрыян I накіраваў у Санкт-Гален лепшых рымскіх пеўчых (гл. Schola cantorum), якія навучылі мясцовых манахаў тэхніцы грыгарыянскага спеву. Паводле іншай версіі, у абацтве была заснавана і атрымала магутнае развіццё ўласная пеўчая школа, а рымскі пасланец займаўся ўдакладненнем/выпраўленнем санкт-галенскіх пеўчых кніг (гэтым тлумачацца дадатковыя адзнакі ў нотных рукапісах Санкт-Галена[1]). У IX—X стст. у кляштары працавалі паэты і музыканты Ноткер Заіка, (паўміфічны) Туотыла, крыху пазней — выдатны майстар славеснасці, адзін з родапачынальнікаў нямецкай літаратурнай мовы Ноткер Губаты.

У 1006 годзе брація зарэгістравала ўспышку звышновай SN 1006.

У X стагоддзі кляштар Св. Гала ўступіў у палітычнае суперніцтва з кляштаром у Райхенау. Да XIII стагоддзя абаты Санкт-Галена не толькі атрымалі перамогу ў гэтым супрацьстаянні, але і дамагліся прызнання ў якасці самастойных суверэнаў у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У наступныя гады культурнае і палітычнае значэнне кляштара няўхільна падала, пакуль у 1712 годзе ў Санкт-Гален не ўвайшло швейцарскае апалчэнне, якое павезла з сабой значную частку кляштарных скарбаў.

У 17551768 гадах сярэдневяковыя збудаванні абацтва былі знесены і на іх месцы выраслі грандыёзныя храмы ў стылі барока.

Нягледзячы на страты, кляштарная бібліятэка сярэдневяковых рукапісаў цяпер налічвае 160 тыс. адзінак захоўвання і па-ранейшаму славіцца адной з самых поўных у Еўропе. Адным з самых цікавых экспанатаў з’яўляецца План Святога Гала, які быў складзены ў пачатку IX стагоддзя і прадстаўляе ідэалізаваную карціну сярэдневяковага кляштара (гэта адзіны архітэктурны план, які захаваўся ад ранняга Сярэднявечча).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Гэтыя ўдакладняючыя знакі атрымалі назву лац.: litterae Romanae, літаральна «рымскія літары».

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 268
рус.англ.фр.