Абдул Рахім Хатэф

Абдул Рахім Хатэф (20 мая 1926 — 19 жніўня 2013) — дзяржаўны дзеяч Афганістана.

Абдул Рахім Хатэф
пушту: عبدالرحیم هاتف
прэзідэнт Афганістана
16 красавіка 1992 — 28 красавіка 1992
Папярэднік Махамад Наджыбула
Пераемнік Себгатула Маджадэдзі
Нараджэнне 20 мая 1926(1926-05-20)
Смерць 19 жніўня 2013(2013-08-19) (87 гадоў)
Веравызнанне іслам
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Кандагары ў сям’і вядомага рэлігійнага дзеяча маўлаві Мухамеда Хал Вайса. Па нацыянальнасці — пуштун. Скончыў ліцэй «Хабібія» у Кабуле (1945), літаратурны факультэт Кабульскага ўніверсітэта (1949). У 1949—1951 гг. — намеснік дырэктара ліцэя «Мір Вайс». У 1951—1952 гг. выкладаў у ліцэі «Ахмад-шах Баба» у Кандагары. У 1952 г. — выкладчык Кабульскага вышэйшага педагагічнага вучылішча.