Абд аль-Кадзір (Насір-ад-дзін ібн Мухіддзін аль-Хасані; 6 верасня 1808 — 26 мая 1883, Дамаск) — нацыянальны герой Алжыра, палкаводзец, палітычны дзеяч, навуковец, аратар, паэт.

Абд аль-Кадзір
араб. عبد القادر الجزائري‎‎
Дата нараджэння 6 верасня 1808(1808-09-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1883(1883-05-26)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Званне эмір
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Белага арла ордэн Чорнага арла ордэн Збавіцеля Order of Pius IX кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Паходзіў са старажытнага і знатнага марабуцкага (святарскага) роду ў Аране. У 1832—47 узначаліў паўстанне супраць французскай акупацыі Алжыра. У 1832 абвешчаны султанам Заходняга Алжыра, прыняў тьпул эміра. На працягу 15 гадоў даволі паспяхова змагаўся з французскімі інтэрвентамі, але ўрэшце пацярпеў паражэнне, адпраўлены ў Францыю. У 1847—52 зняволены ў Францыі. Жыў пад хатнім арыштам з сям'ёй, вызвалены Напалеонам ІІІ. У 1852 пераехаў у Бурсу, потым у Дамаск.

3 1855 займаўся багаслоўем у Дамаску. Падарожнічаў, наведаў Сусветную выстаўку ў Парыжы ў 1867, прысутнічаў на адкрыцці Суэцкага канала ў 1869, двойчы здзейсніў хадж.

Аўтар прац па вайсковай справе, рэлігійна-філасофскага трактата.

Зноскі

  1. а б Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 ліпеня 2016.
  2. а б Abdelkader // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць