Аблога Мальты (1565)

Аблога Мальты 1565, «Вялікая аблога Мальты» — аблога турэцкімі войскамі (30—40 тыс.; кам. супольна: Мустафа-паша — войска, Піялі-паша — флот) умацаванняў в. Мальты, засаджаных войскамі ордэна гаспітальераў (9 тыс.; кам. вялікі майстар дэ ла Валет), 18 мая6 верасня 1565.

Вялікая аблога Мальты
Асноўны канфлікт: Асмана-габсбургскія войны
Прыбыццё турэцкага флота
Прыбыццё турэцкага флота
Дата 18 мая 1565 - 11 верасня 1565
Месца Востраў Мальта
Вынік Перамога Мальтыйскага ордэна
Праціўнікі
Асманская імперыя Сцяг Мальтыйскага ордэна Мальтыйскі ордэн
Іспанская імперыя
Камандуючыя
Кызыл Axмeдлі Мустафа-паша
Піяле-паша
Тургут-рэіс
Саліх-рэіс
Улудж Алі
Жан дэ ла Валет
Мацюрэн Рамегас
Сілы бакоў
22,000-48,000 6,100-8,500
Страты
< 25,000 — 35,000
2,500,
7,000 гараджан,
500 рабоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Упартая абарона і вялікія страты ў людзях вымусілі туркаў зняць аблогу і адступіць. Няўдача туркаў была адным з важных фактараў у агульнай няўдачы турэцкай экспансіі ў Паўднёвай Еўропе.

Перад падзеямі правіць

Турэцкі напад быў абумоўлены стратэгічнай важнасцю Мальты на тагачасным паўднёвым флангу еўрапейска-турэцкага процістаяння. Ордэн гаспітальераў пасля страты Родасу (гл. Аблога Родасу, 1522) з 1530 г. займаў Мальту і ствараў значныя цяжкасці для дзеянняў мусульманскіх карсараў, егіпецкага і турэцкага флотаў. У сваю чаргу, валоданне Мальтай адкрывала доступ да высадкі на Сіцылію (тагач. іспанскае ўладанне).

Ордэн гаспітальераў не атрымаў у час падмацаванняў ад віцэ-караля Сіцыліі, і бальшыня войскаў ордэна складалася з мясцовага, мальтыйскага апалчэння, якое, аднак, выявілася вельмі баяздольным. Турэцкае войска дзейнічала на моцна расцягнутай лініі забеспячэння і цярпела ад падзеленага камандавання.

Пачатак аблогі правіць

Першая высадка туркаў адбылася на Пд вострава, але потым яны скіравалі намаганні на авалоданне, дзеля стаянкі свайго флоту, бухтай Марсамусьета, абароненай фортам Сан Эльма. Памылкова туркі не звярнулі ўвагі на ордэнскі гарнізон у г. Мдзіне, які складаўся пераважна з лёгкай кавалерыі, і не толькі трывожыў турэцкія войскі, але і падтрымліваў сувязь з Сіцыліяй. Наступнай памылкай туркаў было ўступленне ў барацьбу за стратэгічна малаважны форт Сан Эльма. Гэта не толькі каштавала туркам значных страт у некалькіх марскіх і наземных штурмах, але і дало ордэну магчымасць яшчэ лепей умацавацца ў галоўных бастыёнах, Біргу і Сенглея. Толькі пасля таго, як каманду над аблогай Сан Эльма атрымаў Драгут Грэк, туркі змаглі, пасля трох тыдняў аблогі, узяць форт (22.6.1565). Раз'юшаныя ўпартым супрацівам абаронцаў, туркі пазабівалі палонных на віду ў гарнізонаў Біргу і Сенглеі. Тады і ордэнскія войскі пазабівалі сваіх турэцкіх палонных, выстрэльваючы потым іх галовы ў бок туркаў. Вялікай стратай для туркаў стала гібель Драгута Грэка, іх здольнага палявога камандзіра, у апошні дзень аблогі Сан Эльма.

Аблога Біргу і Сенглеі правіць

 
Карта Мальты 1565 года

Пасля падзення Сан Эльма, туркі на працягу ліпеня—жніўня аблягалі ўмацаванні Біргу і Сенглеі. Найменей двойчы яны былі блізкія да прарыву, а 18.8 ім удалося падарваць значную частку сцяны Біргу. Абаронцы завагаліся, тады дэ ла Валет асабіста ўзначаліў паспяховую контратаку ў праломе, і быў пры гэтым паранены абломкам гранаты.

На пачатку верасня ў ордэнскіх гарнізонах заставалася каля 650 чалавек, здольных трымаць зброю, амаль аніводнага не параненага. Сярод забітых былі 250 рыцараў, значная частка асабовага складу ўласна ордэна. Але і турэцкія войскі цярпелі цяжкія страты ў людзях, як у штурмах, так і ад розных хвароб, найперш дызентэрыі. У гэтых абставінах вырашальную ролю зайграла прыбыццё параўнальна невялікага (6 тыс. чалавек) падмацавання з Сіцыліі (6.9.1565). Туркі палічылі гэтыя сілы вестунамі большага еўрапейскага войска, і Мустафа-паша загадаў войскам адступаць і сядаць на караблі (8.9.1565). Даведаўшыся (9.9.1565) пра сапраўдны маштаб дапамогі абаронцам, Мустафа-паша спрабаваў было адвярнуць свой загад, але спыніць эвакуацыі не ўдалося, і аблога была завершана (9.9.1565).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Eric Morse. Crusader knights, Turks and Byzantines. — Toronto, 2003.