Абрам Аншэлавіч Маневіч

Абрам Аншэлавіч Маневіч (англ.: Abraham Manievich; 1881, Мсціслаў — 1942) — беларускі, украінскі і амерыканскі мастак.

Абрам Аншэлавіч Маневіч
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Абра́м Мане́віч
Дата нараджэння 25 лістапада 1881(1881-11-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1942(1942-06-30)[2][1] (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч мастацтваў, графік, педагог
Жанр мадэрнізм
Вучоба
Мастацкі кірунак мадэрнізм
Уплыў Otto Seitz[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Бярозы». 1911. Бруклінскі музей
«Стары Віцебск». 1920-я гг. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вучоба і ранняя творчасць правіць

Нарадзіўся, вучыўся і пачаў працаваць у Мсціславе. У 20-гадовым узросце Маневіч прыязджае ў Кіеў, жадаючы атрымаць мастацкую адукацыю. Але спачатку працуе на фабрыцы ложкаў — распісвае спінкі гатовых вырабаў пейзажамі і кветкамі.

Потым на працягу чатырох гадоў — з верасня 1901 года па май 1905 года вучыцца ў Кіеўскага мастацкага вучылішча, якая як раз адчынілася ў верасні 1901. Атмасфера ў вучылішча была ўнікальнай — яна стваралася з ініцыятывы вядомых кіеўскіх творцаў: мастакоў В. Менкі, В. Арлоўскага, М. Піманенкі, Х. Платонава, І. Селязнёва, О. Троцкай-Гусевай і архітэктара В. Нікалаева (першага дырэктара вучылішча). Адначасова з Маневічам у вучылішчы навучаліся Малевіч, Кудрэвіч, Бялыніцкі-Біруля.

Пасля сканчэння паступіў у Акадэмію мастацтваў у Мюнхене, якую і скончыў у 1907 годзе. Першыя свае працы ён пісаў у духу мюнхенска-венскага мадэрнізму. А ў 1913 годзе Маневіч меў вельмі паспяховую персанальную выстаўку ў галерэі Дзюрана Руэля, у Парыжы. Затым захапіўся кубізмам. І, урэшце, вытварыў уласны стыль. Вядомы кубафутурыст Давід Бурлюк называў яго «магам і чарадзеем фарбаў».

Штогод ён прыязджаў у родны Мсціслаў, пісаў тут багата эцюдаў, рабіў эскізы. Рэпрадукцыя яго славутага палатна «Мой родны Мсціслаў» вісела ў майстэрні Басава.

Абрам Маневіч піша найбольш прыроду. Трансфармуючы здабыткі імпрэсіянізму ў галіне пленэру, мастак піша свае самыя паэтычныя пейзажы. Адзін з самых знакамітых з іх — «Сімфонія вясны». Украінскі паэт Васіль Стус прысвяціў гэтаму невялікаму пейзажу верш:

Життя симфонія, «Симфонія весни»
І сатанинський, зойками Маневич.
Єврей по горло і по горло — невір
По горло маячний і мудрий сніг
Пелюсточками пальцями, руками,
Як жалами співучими до віт
Березових, хистких, бузково-тканих
В його лірично-фосфоричний світ…

У 1916 годзе ў Петраградзе, а потым — у Маскве, з вялікім інтарэсам публікі прайшлі выстаўкі твораў Маневіча. Жывучы ў Маскве, мастак піша пейзажы гораду — яго ваколіцы, фабрычныя кварталы.

Пасля рэвалюцыі правіць

Далёкі ад палітыкі, Маневіч спакойна сустрэў рэвалюцыйны час. Пад канец 1917 года яго абіраюць прафесарам пейзажнага жывапісу толькі створанай Украінскай акадэміі мастацтваў.

Але ў 1919 годзе ў Трыполлі (вёска за 40 км ад Кіева) (укр.: Трипілля) загінуў яго 17-гадовы сын Барыс — актыўны камсамолец.

Амерыканскі перыяд правіць

Цяжкія перажыванні, звязаныя са стратай сына, складаныя палітычныя і эканамічныя абставіны прымушаюць Маневіча выехаць за мяжу ў 1921 ці 1922 годзе. У гэтым яму дапамаглі Луначарскі і Горкі.

Маневіч з'язджае з Мінску ў Лондан, дзе экспануе свае творы. А з 1922 года жыве ў Нью-Ёрку. Пасяліўся ў Бронксе, дзе жыло шмат эмігрантаў. Побач з ім жыў яго даўні знаёмы Давід Бурлюк.

Амерыка дала новы імпульс творчасці мастака. Змянялася пластыка яго жывапіснай мовы, Маневіч пераацаніў сваю мастацкую дзейнасць, але нязменнай заставалася тэматыка яго пейзажаў — «пясняр правінцыі», ён малюе аднапавярховую павятовую Амерыку і Канаду.

У Нью-Ёрку Маневіч сканчае распачаты яшчэ на бацькаўшчыне прынцыпова важны для яго твор «Гета» (1923), які потым быў набыты Бруклінскім музеем. Выяўляючы гета, Маневіч дасягнуў высокай ступені эпічнасці і трагізму. Крытыкі параўноўвалі карціну з «Гернікай» Пікаса.

У ЗША Маневіч стаў даволі знакамітым аўтарам. Штогод у вялікіх гарадах праходзілі выстаўкі яго твораў, а палотны набывалі музеі і прыватныя калекцыянеры. Да ліку людзей, якім падабаліся яго творы, належаў Альберт Эйнштэйн, які ў запісцы ўжо смяротна хвораму мастаку пісаў: «Мы абодва служым зоркам — вы, як мастак, я — як навуковец».

У 1942 годзе Маневіч памёр.

Памяць правіць

У 1972 годзе ў Кіеў прыехала дачка мастака — Люся Маневіч. Выконваючы апошнюю волю майстра, яна праз 30 гадоў пасля смерці бацькі прывезла ў Музей украінскага мастацтва 48 яго мастацкіх палотнаў. Тады ж адбылася і выстаўка твораў Маневіча, але ў іншым музеі — Кіеўскім музеі заходняга і ўсходняга мастацтва.

Творчая спадчына Маневіча належыць некалькім культурам: беларускай, яўрэйскай, украінскай, амерыканскай.

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 12 студзеня 2020.
  3. а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Літаратура правіць

  • Абрам Маневич. «Альбом репродукцій» / Упор. О.Жбанкова. — Київ, «Дух і Літера», 2003. — 28 с. ISBN 966-7888-48-7;
  • «Who was who in American Art: 1564—1974» «Sound View Press» — 1999. ISBN 0-932087-57-4

Спасылкі правіць