Абрам Пятровіч Ганібал

расійскі генерал

Абрам Пятровіч Ганібал (1696, Абісінія1781, Суйда, Расійская імперыя) — расійскі ваенны інжынер, генерал-аншэф, прадзед А. С. Пушкіна. Ібрагім быў сынам чарнаскурага афрыканскага князя — васала турэцкага султана. У 1703 годзе яго захапілі ў палон і адправілі ў султанскі палац у Стамбуле. У 1704 годзе рускі пасол Сава Рагузінскі прывёз яго ў Маскву, дзе праз год той быў ахрышчаны. Хросным бацькам быў Пётр I, таму ў праваслаўі Ібрагім атрымаў імя па бацьку Пятровіч. З 1756 года — галоўны ваенны інжынер рускай арміі, у 1759 годзе атрымаў званне генерал-аншефа. У 1762 годзе выйшаў у адстаўку. У другім шлюбе ў Ганібала нарадзіўся Восіп Абрамавіч Ганібал — дзед А. С. Пушкіна па кудзелі. Свайму прадзеду А. С. Пушкін прысвяціў няскончаны раман «Арап Пятра Вялікага».

Абрам Пятровіч Ганібал
Дата нараджэння мерк. 1696[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 (25) мая 1781[6][7]
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Еўдакія Андрэеўна Дзіёпер[d][13][14] і Хрысціна-Рэгіна фон Шэберг[d][15][16][…]
Дзеці Восіп Абрамавіч Ганібал[d], Іван Абрамавіч Ганібал[d], Пётр Абрамавіч Ганібал[d], Ісак Абрамавіч Ганібал[d], Ганна Абрамаўна Ганібал[d], Соф'я Абрамаўна Ганібал[d] і Лізавета Абрамаўна Ганібал[d]
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў інжынерныя войскі
Званне падпалкоўнік[9][10], генерал-маёр[11][4], генерал-паручнік[d][12][4] і генерал-аншэф[12]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага Ордэн Святой Ганны
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне правіць

У біяграфіі Ганібала да цяперашняга часу яшчэ шмат нявысветленага. Сын заможнага князя («негера» высакароднага паходжання, па запісках яго малодшага сына Пятра) Ібрагім (Абрам), нарадзіўся, напэўна, у 1688 (або 1696) годзе ў Афрыцы. Традыцыйная версія, якая ідзе ад знаёмай Пушкіну нямецкай біяграфіі Ганібала, складзенай яго зяцем Роткірхам, звязвала радзіму пятроўскага арапа з поўначчу Эфіопіі (Абісініяй).

Нядаўнія даследаванні выпускніка Сарбоны бенінскага славіста Дзьяданэ Гнаманку, аўтара кнігі «Абрам Ганібал» з серыі ЖЗЛ, які развіў думку Набокава, ідэнтыфікуюць яго радзіму як горад Логан-Бірні на мяжы сучасных Камеруна і Чада, дзе знаходзіўся султанат Логан народа катока, нашчадка цывілізацыі Саа.

Біяграфія правіць

Ібрагім, якому было 7 гадоў, і яго брат былі выкрадзены і прывезены ў Стамбул, адкуль у 1705 годзе Сава Рагузінскі прывёз братоў у падарунак Пятру I, які любіў рэдкасці і кур'ёзы і меў ужо «арапаў». Паводле альтэрнатыўнай версіі (Благі, Туміянц і інш.), Абрам Пятровіч быў куплены Пятром I прыкладна ў 1698 годзе ў Еўропе і дастаўлены ў Расію.

У віленскай царкве Параскевы Пятніцы хлопчыкі прынялі праваслаўе (напэўна, у другой палове ліпеня 1705 года); хроснымі былі цар Пётр (які даў ім і імя па бацьку, і прозвішча «Пятроў») і каралева польская Крысціяна Эбергардзіна, жонка караля Аўгуста II. Ібрагім атрымаў русіфікаванае імя Абрам, яго брат — імя Аляксей. Пра гэта нагадвае адна з мемарыяльных дошак на цяперашнім будынку царквы. Тым часам не ўсе даследчыкі падзяляюць афіцыйную версію хрышчэння Ганібала, думаючы, што хлопчык быў ахрышчаны Пятром прыкладна ў 1698 годзе.

Абрам Пятровіч неадлучна знаходзіўся каля цара, спаў у яго пакоі, суправаджаў ва ўсіх паходах. У дакументах ён тройчы згадваецца нароўні з блазнам Лакостам, але з 1714 года Пётр I давярае яму розныя даручэнні, у тым ліку сакрэтныя, ён робіцца ардынарцам і сакратаром цара. У 1716 годзе паехаў з царом за мяжу. У гэты час Абрам атрымліваў жалаванне 100 рублёў штогод. У Францыі Абрам Пятровіч застаўся вучыцца; прабыўшы 1,5 гады ў інжынернай школе, паступіў у французскае войска, удзельнічаў у Вайне чацвёртага альянсу, быў паранены ў галаву і даслужыўся да чыну капітана. Вярнуўшыся ў Расію ў 1723 годзе, накіраваны ў Праабражэнскі полк інжынер-паручнікам бамбарзірскай роты, капітанам якой быў сам цар.

Пасля смерці Пятра Ганібал (такому прозвішчу ён аддаваў перавагу з канца 1720-х гадоў, у гонар карфагенскага палкаводца Ганібала) прыстаў да партыі незадаволеных узвышэннем Аляксандра Меншыкава, за што быў адпраўлены ў Сібір (1727). Па дарозе ў ссылку, у Казані, ён напісаў прашэнне ўсемагутнаму дачасніку:

Не погуби меня до конца… и кого давить такому превысокому лицу — такого гада и самую последнюю креатуру на земли, которого червя и трава может сего света лишить: нищ, сир, беззаступен, иностранец, наг, бос, алчен, жажден; помилуй, заступник и отец и защититель сиротам и вдовицам.

У 1729 годзе загадана было адабраць у Ганібала паперы і трымаць пад арыштам у Томску, выдаючы штомесяц 10 руб. У студзені 1730 года адбылося прызначэнне Ганібала маёрам у табольскі гарнізон, а ў верасні — перавод капітанам ў Інжынерны корпус, дзе Ганібал лічыўся да звальнення ў адстаўку ў 1733 годзе. У гэты час ён быў камандзіраваны ў Пярну вучыць кандуктараў матэматыцы і чарчэнню. У 1731-1733 гг. — камендант Пярнаўскага ўмацаванага раёна.

Паступіўшы ў 1740 годзе зноў на службу, Ганібал пайшоў у гару з узыходжаннем Лізаветы. У 1742 годзе ён быў прызначаны рэвельскім камендантам і ўзнагароджаны мызай Кар'якула і іншымі маёнткамі; лічыўся сапраўдным камергерам. У тым жа годзе Лізавета аддала ў жалаванне яму палацавыя землі ў Варанецкім павеце Пскоўскай правінцыі, дзе Ганібалам была заснавана сядзіба, пазней названая Пятроўскае.

У 1745 годзе Ганібал быў прызначаны загадваць справамі па размежаванні зямель са Швецыяй. Пераведзены ў 1752 годзе зноў у Інжынерны корпус, ён становіцца кіраўніком Інжынернай часткай ўсёй Расіі, кіруе ўзвядзеннем умацаванняў Табола-Ішымскай лініі, а таксама Кранштацкімі, Рыжскімі, у Пецярбургу і іншымі. У 1755 годзе кіруе будаўніцтвам і ўтрыманнем Кранштацкага канала, тады ж, заснаваўшы шпіталь для рабочых на канале, крыху пазней адкрывае ў Кранштаце школу для дзяцей рабочых і майстроў. Узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны (1748) і Св. Аляксандра Неўскага (30.08.1760). Даслужыўся да чыну генерал-аншэфа, Ганібал быў адпраўлены ў адстаўку (1762) і памёр у 1781 годзе. Быў пахаваны на Старых суйдзінскіх могілках; магіла страчана.

Ганібал вёў мемуары на французскай мове, але знішчыў іх. Яго стаўленне да прыгонных было незвычайным для таго часу. У 1743 годзе, здаючы частку вёскі Рагола ў арэнду Іахіму фон Цірэну, ён уключае ў дагавор пункты, якія забараняюць цялеснае пакаранне прыгонных і павелічэнне вызначаных норм паншчыны; калі фон Цірэн парушае гэтыя пункты, Ганібал скасоўвае дагавор праз суд.

Развядзенне бульбы правіць

Вядомы ўклад Ганібала ў развіццё бульбаводства ў Расіі. Першая града бульбы з'явілася ў Расіі яшчэ пры Пятры I. Першы рускі імператар вырошчваў бульбу ў Стрэльні, спадзяючыся ўжываць як лекавую расліну. У 1760-х гадах Кацярына II вырашыла, што «земляны яблык» можна паспрабаваць выкарыстоўваць у галодныя гады, і даручыла Абраму Ганібалу, які быў знаёмы з гэтай культурай, заняцца ў сябе на сядзібе развядзеннем бульбы. Такім чынам, сядзіба Ганібалаў «Суйда» стала першым месцам у Расіі, дзе з'явіліся спачатку невялікія, а потым і шырокія бульбяныя палі, якія неўзабаве перамясціліся і на тэрыторыі суседніх маёнткаў. Сяляне спачатку вельмі насцярожана ставіліся да «землянога яблыка», але ў некаторыя гады бульба ратавала ад голаду, і недавер да яе паступова знік.

Сям'я правіць

Родны брат Абрама Аляксей Пятровіч (названы так, відаць, у гонар царэвіча Аляксея) кар'еры не зрабіў, служыў габаістам у Праабражэнскім палку, быў жанаты на прыгоннай сасланых князёў Галіцыных і апошні раз згадваецца ў канцы 1710-х гадоў; у сям'і Ганібалаў памяць пра яго не захавалася, і пра яго стала вядома толькі ў XX ст. з архіваў пятроўскага часу.

У пачатку 1731 года Абрам Ганібал ажаніўся ў Пецярбургу з грачанкай Еўдакіяй Андрэеўнай Дзіёпер, дачкой афіцэра галернага флоту. Выйшаўшы замуж супраць волі, Еўдакія Андрэеўна, па адной версіі, здрадзіла мужу, што выклікала пераслед і катаванні з яго боку. Па іншай версіі, Ганібал, убачыўшы дзіця — светласкурую і бялявую дзяўчынку, абвінаваціў жонку ў здрадзе, пасля чаго яна паспрабавала атруціць яго з дапамогай кандуктара Шышкова. Справа дайшла да суда; Шышкова неўзабаве прызналі вінаватым, яе ж арыштавалі і трымалі ў зняволенні 11 гадоў у цяжкіх умовах. З матэрыялаў шлюбаразводнай справы вынікае, што Ганібал «біў няшчасную смяротнымі пабоямі незвычайна» і шмат гадоў трымаў яе «пад вартай» на мяжы смерці ад голаду.

Між тым Ганібал пазнаёміўся ў Пярнове з Хрысцінай-Рэгінай фон Шэберг (Christina Regina von Sjöberg), прыжыў з ёй дзяцей і ажаніўся з ёй у 1736 годзе пры жывой жонцы, прад'явіўшы як доказ разводу пастанову суда аб пакаранні за пралюбадзейства. У 1743 годзе Еўдакія, адпушчаная на парукі, зноў зацяжарыла, пасля чаго падала прашэнне ў кансісторыю, у якім прызнавала і мінулую здраду, і сама прасіла развесці яе з мужам. Аднак суд з Еўдакіяй скончыўся толькі ў 1753 годзе; шлюб быў скасаваны 9 верасня 1753 года, жонку ў 1754 годзе саслалі ў Стараладажскі манастыр, а на Ганібала наклалі епіцім'ю і грашовы штраф, прызнаўшы, аднак, другі шлюб законным і палічыўшы вінаватым ваенны суд, які вынес рашэнне па справе аб блудзе без разгляду яго Сінодам.

Дзяцей у Ганібала было адзінаццаць, але да сталых гадоў дажылі чатыры сыны (Іван, Пётр, Восіп, Ісак) і тры дачкі (Лізавета, Ганна, Соф'я); з іх Іван удзельнічаў у марской экспедыцыі, узяў Пілас, вызначыўся пад Часмой, па ўказе Кацярыны II праводзіў будаўніцтва горада Херсон (1779), памёр генерал-аншэфам ў 1801 годзе. Надзея, дачка другога сына Ганібала, Восіпа, была маці Аляксандра Пушкіна, які ўзгадвае пра сваё паходжанне ад Ганібала ў вершах: «На Юр'еву», «Да Языкову» і «Мой радавод».

У кіно і літаратуры правіць

Пра жыццё Ганібала (з шэрагам літаратурных дапушчэнняў) распавядаецца ў няскончаным творы А. С. Пушкіна — «Арап Пятра Вялікага»

Па матывах гэтага твора зняты фільм — «Сказ пра тое, як цар Пётр арапа жаніў», сюжэт якога мала датычыць гістарычнай рэчаіснасці. У ролі Ганібала — Уладзімір Высоцкі.

Давід Самойлаў напісаў паэму «Сон пра Ганібала», якая апавядае пра жыццё Ганібала ў Пярнове у 1730-х гадах.

Міхаіл Казоўскі «Спадчыннік Ламаносава», гістарычная аповесць, 2011.

Балада пра Берынга і яго сяброў — у ролі А. П. Ганібала выступае Эрменгельт Канавалаў.

Аповесць «Царскі курыёз» М. Я. Зуева-Ардынца.

Зноскі

  1. Pas L. v. Abraham Petrovich Hanibal // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Maj.-Gen. Abram Petrovich Hanibal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gnammankou D. Abraham Hanibal, l'aïeul noir de Pouchkine, Abraham Hannibal, Pushkin’s African AncestorПарыж: Présence Africaine, 1996. — С. 15–25.
  4. а б в г Гнамманку Д. Абрам Ганнибал: чёрный предок ПушкинаМ.: Молодая гвардия, 1999. — ISBN 5-235-02335-8
  5. Under the Sky of My Africa: Alexander Pushkin and Blackness / пад рэд. C. NepomnyashchyNorthwestern University Press. — ISBN 978-0-8101-1971-0
  6. Gnammankou D. Abraham Hanibal, l'aïeul noir de Pouchkine, Abraham Hannibal, Pushkin’s African AncestorПарыж: Présence Africaine, 1996. — С. 183–184.
  7. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. — Т. 6. — С. 386–387.
  8. Ганнибал А. С. Ганнибалы: Новыя данныя для ихъ біографій. // Пушкин и его современники. Вып. 19/20.Комиссия для издания сочинений Пушкина при Отделении русского языка и словесности Императорской академии наук, 1914. — С. 270–309.
  9. Ганнибал А. С. Ганнибалы: Новыя данныя для ихъ біографій // Пушкин и его современники. Вып. 17/18.Комиссия для издания сочинений Пушкина при Отделении русского языка и словесности Императорской академии наук, 1913. — С. 240.
  10. Gnammankou D. Abraham Hanibal, l'aïeul noir de Pouchkine, Abraham Hannibal, Pushkin’s African AncestorПарыж: Présence Africaine, 1996.
  11. Ганнибал А. С. Ганнибалы: Новыя данныя для ихъ біографій // Пушкин и его современники. Вып. 17/18.Комиссия для издания сочинений Пушкина при Отделении русского языка и словесности Императорской академии наук, 1913. — С. 240, 245, 246.
  12. а б в Ганнибал А. С. Ганнибалы: Новыя данныя для ихъ біографій // Пушкин и его современники. Вып. 17/18.Комиссия для издания сочинений Пушкина при Отделении русского языка и словесности Императорской академии наук, 1913. — С. 246.
  13. Ганнибал А. С. Ганнибалы: Новыя данныя для ихъ біографій // Пушкин и его современники. Вып. 17/18.Комиссия для издания сочинений Пушкина при Отделении русского языка и словесности Императорской академии наук, 1913. — С. 238.
  14. Е. Шмурло Ганнибал, Абрам Петрович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 87–88.
  15. Ганнибал А. С. Ганнибалы: Новыя данныя для ихъ біографій // Пушкин и его современники. Вып. 17/18.Комиссия для издания сочинений Пушкина при Отделении русского языка и словесности Императорской академии наук, 1913. — С. 239–240.
  16. Kindred Britain

Літаратура правіць

Спасылкі правіць