Абсідыян — аднастайнае вулканічнае шкло, якое прайшло праз хуткае астуджэнне расплаўленых горных парод.

Абсідыян
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Традыцыйныя назвы вулканічнае шкло
Хім. формула 70–75% SiO2; MgO, Fe3O4
Фізічныя ўласцівасці
Прымясі ~0,5% воды
Шчыльнасць 2,55 г/см³
Цвёрдасць 5
Тэрмічныя ўласцівасці

Этымалогія назвы правіць

У слова «абсідыян» ёсць некалькі магчымых крыніц. Назва матэрыялу можа паходзіць ад грэч. «Абсіс» — відовішча, бо ў старажытнасці гэты матэрыял прымяняўся для вырабу люстэркаў. Аднак многія даследчыкі выводзяць паходжанне назвы ад лац. Obsidianus lapis або лац. Obsianus lapis — камень Абсідыя (або Абсія), ад імя рымляніна Абсідыя (або Абсія), які ўпершыню прывёз камень у Рым з Эфіопіі. Такая этымалогія абсідыяна згадваецца яшчэ ў энцыклапедыі Плінія Старэйшага, 77 год н. э. Камень абсідыян прысутнічае ў мясцовасцях цяперашняга Ірана, Арменіі, Грузіі і Турцыі. Абсідыян мае шмат назваў, большасць звязана з міфічнымі назвамі і міфічнымі ўяўленнямі старажытных насельнікаў вышэй пералічаных мясцовасцяў. Так напрыклад у Арменіі абсідыян шырока вядомы як «Сатану ехунг» (арм. Սատանի Եղունգ), што ў перакладзе азначае пазногаць Сатаны, бо камень — чорны і распаўсюджаны быў у месцах вывяржэння вулканаў, што ў міфічным сэнсе было вынікам гневу сатаны і вывяржэнне лавы і з'яўленні абсідыяну.

Цікавае правіць

Індзейцы мая, якія не ведалі жалеза, выраблялі з абсідыяна зброю. Яны называлі гэты камень "каменем Ягуара", бо лічылі, што абсідыянавая зброя прыносіць ім перамогу.