Абу Бакр аль-Багдадзі

Ібрахім Авад Ібрахім Алі аль-Бадры (араб. ابراهيم عواد ابراهيم علي البدري‎‎, нар. 28 ліпеня 1971, наваколлі Самары, Ірак — 26 кастрычніка 2019), таксама Абу Бакр аль-Багдадзі альбо Абу Дуа — лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», самаабвешчаны халіф.

Абу Бакр аль-Багдадзі
араб. أبو بكر البغدادي‎‎
Сцяг Халіф Ісламскай дзяржавы (самаабвешчанай)
29 чэрвеня 2014 — 25 кастрычніка 2019
Папярэднік тытул заснаваны
Пераемнік Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы
Нараджэнне 28 ліпеня 1971(1971-07-28)
Смерць 27 кастрычніка 2019(2019-10-27)[1] (48 гадоў)
Імя пры нараджэнні араб. إبراهيم عواد إبراهيم علي البدري السامرائي‎‎
Веравызнанне іслам (сунізм)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць тэрарыст
Гады службы  
Прыналежнасць Аль-Каіда і ІД
Род войскаў military of the Islamic State[d]
Званне эмір
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Як мяркуецца, Абу Бакр аль-Багдадзі нарадзіўся каля іракскага горада Самара ў 1971 годзе. Яго сапраўднае імя — Ібрахім Авад Ібрахім Алі аль-Бадры.

У 2005 годзе Абу Бакр быў упамянуты ў справаздачы разведкі ЗША як палявы камандыр «Аль-Каіды» ў горадзе Эль-Кайм у заходняй пустыні Ірака на мяжы з Сірыяй.

Першапачаткова аль-Багдадзі кіраваў адным з падраздзяленняў «Аль-Каіды», але ўступіў у канфлікт з іншымі членамі групоўкі, з-за чаго яго атрад адкалоўся ад арганізацыі.

З лютага па снежань 2004 Абу Бакр аль-Багдадзі быў зняволеным у амерыканскім лагеры Бука.

15 кастрычніка 2006 г. ён стварае тэрарыстычную арганізацыю «Ісламская дзяржава».

У 2011 дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў, што выплаціць 10 млн долараў за інфармацыю, якая прывядзе да арышту або смерці Абу Бакр аль-Багдадзі[2].

У чэрвені 2014 года групоўка атрымала сусветную вядомасць, захапіўшы значную частку паўночнага Ірака, уключаючы другі па велічыні горад Ірака Масул. 29 чэрвеня было абвешчана стварэнне «халіфата» на чале з аль-Багдадзі на тэрыторыях Сірыі і Ірака, дзе панавалі радыкалы.

18 сакавіка 2015 Абу Бакр трапіў пад авіяўдар сіл празаходняй кааліцыі па аўтамабільным канвою на мяжы Ірака і Сірыі. Аднак яму ўдалося выжыць.

Паводле некаторых даных, аль-Багдадзі спрабаваў збегчы ў сірыйскую правінцыю Ідліб у канцы 2017 года. Крыніцы ва ўрадзе ЗША расказалі, што не ведалі, калі аль-Багдадзі прыбыў у мухафазу, аднак адзначылі, што ён выбраў гэтае месца, бо рэгіён быў адзінай тэрыторыяй, непадкантрольнай сірыйскаму ўраду.

Меркавалася, што пасля гэтага аль-Багдадзі пераязджаў з месца на месца на ўсходзе Сірыі, быў нервовым і скардзіўся на здраднікаў. Акрамя таго, крыніцы агенцтва расказалі, што лідар ІД пастаянна насіў пояс смяротніка, прымушаў рабіць гэта сваіх паплечнікаў і не карыстаўся мабільным тэлефонам. Пастаянны стрэс пагоршыў дыябет аль-Багдадзі — яму ўвесь час даводзілася сачыць за ўзроўнем цукру ў крыві і прымаць інсулін. З-за гэтага ён не мог выконваць пост у святы для мусульман месяц Рамадан і забараняў пасціцца сваім паплечнікам[3].

22 жніўня 2018 года Абу Бакр аль-Багдадзі заклікаў сваіх прыхільнікаў працягваць «джыхад» у відэазвароту, які трансліраваўся праз Telegram-каналы баевікоў ІД. У прапагандысцкім паведамленні, якое доўжылася амаль гадзіну, ісламіст сцвярджаў, што «халіфат будзе захаваны». Ён таксама заклікаў сваіх прыхільнікаў здзейсніць тэракты ў некалькіх арабскіх краінах, у Азіі і Афрыцы, дзе розныя радыкальныя групоўкі прысягалі яму на вернасць. Акрамя таго, лідар узяў адказнасць за стральбу, якая адбылася ў канцы ліпеня ў канадскім Таронта[4].

Апошнія некалькі месяцаў жыцця Абу Бакр аль-Багдадзі баяўся здраднікаў, хаваўся пад зямлёй і часам пераапранаўся ў пастуха[3].

26 кастрычніка з’явіліся паведамленні аб тым, што аль-Багдадзі быў ліквідаваны амерыканскімі вайскоўцамі ў сірыйскай правінцыі Ідліб. 27 кастрычніка Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што Абу Бакр аль-Багдадзі, лідар тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», мёртвы. Трамп паведаміў, што амерыканскія вайскоўцы высадзіліся з васьмі верталётаў. У выніку перастрэлкі былі забіты набліжаныя аль-Багдадзі. Сам лідар «Ісламскай дзяржавы» спрабаваў уцячы з дому праз тунэль, аднак пад пагрозай немінучага захопу падарваў сябе. Разам з ім загінулі трое яго непаўналетніх дзяцей. Аб сваёй датычнасці да спецаперацыі заявілі таксама прадстаўнікі Ірака, Турцыі і сірыйскіх курдаў[5].

Зноскі

  1. ISIS leader al-Baghdadi confirmed dead after apparent suicide during U.S. operation: sourcesFNC, 2019. Праверана 28 кастрычніка 2019.
  2. ЗША абвясцілі выплаціць награду за арышт Ібрахіма Авада Ібрахіма Алі аль-Бадры (Lenta.ru)
  3. а б nashaniva.by
  4. ""Мертвый" главарь "ИГИЛ" призвал сторонников к "священной войне"". Российская газета [руская]. 2018-08-23. Праверана 2018-08-24.
  5. svaboda.org

Спасылкі правіць