Аб'екты́ўнае — тое, што належыць самому аб'екту, існуе незалежна ад дзеючага суб'екта і яго свядомасці. Тэрмін аб'ектыўнае мае некалькі аспектаў.

Анталагічны ўключае ўяўленне аб аб'ектыўным як існуючым па-за чалавекам і чалавецтвам і незалежна ад іх, напрыклад, памеры і канфігурацыі рэчаў як іх аб'ектыўныя ўласцівасці.

Гнасеалагічны звязаны з уяўленнем аб аб'ектыўным як уласцівасці ведаў, упэўненасці ў тым, што яны адлюстроўваюць аб'ект, які даследуецца, у сваіх асабістых характарыстыках, напрыклад, найбольш фундаментальныя характарыстыкі сістэм нежывой прыроды — скорасць святла, гравітацыйная пастаянная, у біялагічнай відавой папуляцыі — суадносіны  (руск.) паміж асобінамі рознага полу.

У аб'ектыўным ідэалізме  (руск.) аб'ектыўнае — гэта ідэі і паняцці, што існуюць незалежна ад суб'екта.

У грамадскім жыцці пад аб'ектыўным  разумеюць працэсы і фактары, якія не залежаць ад волі і жаданняў людзей. Аб'ектыўнымі з'яўляюцца сацыяльныя законы, хоць яны фарміруюцца праз механізм чалавечай дзейнасці. Аб'ектыўнае проціпастаўляецца суб'ектыўнаму і суб'ектыўна-асабоваму. Аднак такое проціпастаўленне не мае абсалютнага характару: тое, што ў адных адносінах з'яўляецца аб'ектыўным, у іншых можа быць суб'ектыўным.

Літаратура правіць