Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл

Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл, АФЭФКС — кааліцыя ўзброеных груповак, якая стаіць на пазіцыях захавання федэралісцкага кіравання ў Эфіопіі. Супрацьстаіць ураду Абія Ахмеда Алі.

Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл
Выява лагатыпа
Ідэалогія федэралізм
Актыўная ў
Праціўнікі Узброеныя сілы Эфіопіі
Эрытрэя Узброеныя сілы Эрытрэі
Фано
Удзел у канфліктах

Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі

Стварэнне правіць

У жніўні 2021 года лідар Народнага Фронту вызвалення Тыграя (НФВТ) Дэбрэцыан Гебрэмікаэль і прэс-сакратар Гетачу Рэда заявілі, што сілы абароны Тыграя вядуць перамовы з Вызваленчай арміяй Арома (ВАА) аб супрацоўніцтве ў барацьбе з урадавымі войскамі. Са слоў прадстаўніка Одаа Тарбіі, групоўкі пачалі каардынаваць свае дзеянні і стратэгію[1].

Да канца кастрычніка да перамоваў далучыліся яшчэ некалькі паўстанцкіх груп[2]. 5 лістапада было абвешчана, што альянс будзе складацца з дзевяці арганізацый[3].

Склад правіць

На момант стварэння АФЭФКС меў у складзе наступныя групоўкі[3]:

Мэты правіць

Заяўленай мэтай стала звяржэнне Абія ваеннай сілай або шляхам перамоваў. Затым меркавалася фарміраванне пераходнага ўрада, які павінен правесці выбары[1].

Распад правіць

31 студзеня 2022 года Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара абвясціў, што дыстанцуецца ад кааліцыі з-за абвінавачвання тыграйскіх сіл у забойстве мірных жыхароў у Афары[4]. 19 кастрычніка Народна-вызваленчы рух Бенішангула падпісаў мірнае пагадненне з рэгіянальным урадам і таксама выйшаў з альянсу[5]. 2 лістапада мірны дагавор з урадам Эфіопіі заключыў і Народны фронт вызвалення Тыграя[6]. У снежні пачаліся перамовы ўладаў з Дэмакратычнай партыяй Кімант[7].

Зноскі

  1. а б "Ethiopia's Tigray forces seek new military alliance". Thomson Reuters. 2021-08-11. Архівавана з арыгінала 2021-10-01. Праверана 2021-11-06.
  2. Ethiopia: What Next?. Royal United Services Institute (22 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 6 лістапада 2021.
  3. а б "Nine anti-gov't groups team up as Ethiopia recalls ex-soldiers". Al Jazeera English. 2021-11-05. Архівавана з арыгінала 2021-11-06. Праверана 2021-11-06.
  4. An Afar-based armed group parts its ways with TPLF-led alliance (англ.). My Views on News (1 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2022. Праверана 1 лютага 2022.
  5. Benishangul Gumuz regional govt, rebel group sign peace agreement. Addis Standard (19 кастрычніка 2022). Праверана 22 October 2022.
  6. "Agreement for Lasting Peace through a Permanent Cessation of Hostilities between the Government of the Federal Democratic Republic of Ethiopia and the Tigray People's Liberation Front" (PDF). Addis Standard. 2022-11-02. Архівавана (PDF) з арыгінала 2022-11-04. Праверана 2022-11-04. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022. Праверана 2 ліпеня 2023.
  7. EPO Weekly: 10 December 2022 6 January 2023 (англ.). epo.acleddata.com (11 студзеня 2023). Праверана 7 красавіка 2023.