Агаласоўка ў кансанантным пісьме  (руск.) — даданне ў тэкст дадатковых знакаў, якія паказваюць галосныя гукі і іншыя нюансы вымаўлення (напрыклад, падваенне зычных). Самі гэтыя знакі таксама называюць агаласоўкамі. У арабскім пісьме агаласоўкі называюцца харакат  (руск.) або ташкіль, а ў яўрэйскім — нікуд  (руск.). Знакі агаласоўкі былі вынайдзеныя пазней, чым знакі матрэс лекцыёніс  (руск.), і ў тэксце выкарыстоўваюцца для абазначэння галосных сумесна з імі.

У ідэаграфічным пісьме падобную функцыю выконвае фанетычная транскрыпцыя (фурыгана і ромадзі  (укр.) ў японскім пісьме, чжуінь  (руск.) і піньінь ў кітайскім), якая размяшчаецца над іерогліфамі. Гэтую транскрыпцыю называюць агат  (руск.) або рубі, па назве выкарыстанага шрыфта.