Агафія Сямёнаўна Грушэцкая

Агафія (Агаф’я) Сямёнаўна Грушэцкая — руская царыца, з дваранскага роду Грушэцкіх. Поўнае імя — Яўфімія-Агафія Сямёнаўна Грушэцкая. Дачка Сямёна Фёдаравіча Грушэцкага — смаленскага шляхціча польскага паходжання, затым двараніна маскоўскага, чарнавскага ваяводы, баярына. Год нараджэння 1663. З 18 (28 па старым стылі) ліпеня 1680 г. у шлюбе за Гасударом Царом і Вялікім Князям Фёдарам Аляксеевічам (30 мая 1661 — 27 красавіка 1682). Ад гэтага шлюбу было адно дзіця — памершы ў маленстве царэвіч Ілья Фёдаравіч (11 (21) ліпеня — 21 (30) ліпеня 1681). Агафія Сямёнаўна памёрла на трэці дзень пасля родаў 14 (24) ліпеня 1681 года. Пахавана ў Вазнясенскім манастыры, Масква.

Агафія Сямёнаўна Грушэцкая
Ікона «Св. Фёдар Страцілат і вмч. Агафія». Дар цара Фёдара Аляксеевіча і царыцы Агафіі Грушэцкай ў Аляксандраўскі Успенскі монастыр
Ікона «Св. Фёдар Страцілат і вмч. Агафія». Дар цара Фёдара Аляксеевіча і царыцы Агафіі Грушэцкай ў Аляксандраўскі Успенскі монастыр
Нараджэнне 1663
Смерць 14 (24) ліпеня 1681
Месца пахавання
Род Грушэцкія
Бацька Semyon Grushetsky[d]
Муж Фёдар III, цар і вялікі князь усяе Русі[1]
Дзеці Ілья Фёдаравіч[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё царыцы рускай Агафіі Грушэцкай правіць

 
Малюнак савана Агафіі Грушэцкай

Агафія Сямёнаўна была дачкой смаленскага шляхціча польскага паходжання, двараніна маскоўскага, чарнаўскага ваяводы Сямёна Фёдаравіча Грушэцкага. Яна атрымала выдатнае для свайго часу выхаванне. Яна вумела чытаць і пісаць, бегла размаўляла па-польску (яе няня была палячка), разбіралася ў лацінскіх кнігах, мела дастаткова яснае ўяўленне а жыцці на Захадзе и нават разумела, калі пры ёй гаварылі па-французcкі; а так сама вумела граць на клавісіне. Яна была адной з самых найпрыгажэйшых дзяўчын свайго часу. «Тварам — анёл нябёсны, і розумам светла» — так казалі а блакітнавочай прыгажуне Агафіі. Царэвіч Фёдар Аляксеевіч забачыў яе ў натоўпе пад час хроснага ходу, на Пасху, вясною 1680 года. Пад час, калі той прахозіў міма яе, яна страціла прытомнасць, бо некалі менавіта гэты твар, як жаніха, ей паказала старая варажэя пад час містычнага рытуалу-прадказання. Царэвіч, парушаючы благачынне, пакінуў хросны ход і кінуўся да юнай прыгажуні на дапамогу. Твар непрытомнай дзяўчыны здзівіў царэвча сваёй прыгажосцю і як рысы моцна запалі яму ў сэрца. Ён даручыў Языкаву навесці даведкі аб ёй. Выявілася, што гэта Агафія Сямёнаўна Грушэцкая, і што жыве яна з матуляй у доме дзядзькі, думнага двараніна Сямёна Іванавіча Забароўскага (брата яе маці), які да 1677 кіраваў Манастырскім загадам. Малады цар наказаў перадаць яе дзядзьке, Забароўскаму, «каб ён тую сваю пляменніцу захоўваў і без загаду замуж не выдаваў». Не жадаючы парушаць старадаўніх звычаяў, цар загадаў склікаць усіх прыгожых дзяўчын з вышэйшага асяроддзя і абраў з іх Грушэцкую. У расходных дварцовых запісах захаваліся імёны тых дзяўчын, якія ў ліпені 1680 г. былі прывезены для выбару з іх асяроддзя нявесты. Усяго іх налічвалася каля 20. Вось спіс некаторых адхіленых дзявіц, пасля агледзін вярнутых па дамам: дачкі Фёдара Куракіна, Марфа і Анна Фёдараўна; дачка Івана Хітрова, Васіліса; дачка акольнічага, князя Данілы Вялікага — Галіна; дачка стольніка, князя Нікіты Растоўскага; дзве дачкі князей Сямёна і Аляксея Звянігародскіх; дачкі князей Сямёна Львова, Валадзіміра Валконскага. Усім дзяўчынам, якія былі на агледзінах, даны гасударавы жалаванні: чатыры зарбавы (род парчы) — кошт 101 руб.; 40 арш. атласаў; 70 арш. аб’ярэй (плотная шоўкавая тканіна); 180 арш. камак. Даведаўшыся а выбары цара, адзін з яго бліжэйшых сваякоў — Іван Ільіч Міласлаўскі — стаў разпаўсюджаваць а царскай нявестке самыя нялепыя выдумкі, каб перашкодзіць з’яўленню на першых ролях у царскім палацу незнатнай дваранкі. Але ж ён дасягнуў толькі таго, што на яго зрушыўся гнеў цара, і толькі заступніцтва Агафіі Сямёнаўны ратавала яго ад апалы. Цар ізноў дазволіў Міласлаўскаму з’яўляцца да двару, але яго ўплыў ўжо не звярнуўся. Шлюб цара быў спраўлены яго фаварытамі — і.М. Языковым і А. Т. Ліхачовым. «Людзі новыя і нязнатныя, яны толькі сваёй спрытнасці і ліслівасці былі абавязаны сваім набліжэннем да Фёдара, вельмі прывязаўшымуся да ніх. У барацьбе за перавагу з Міласлаўскімі, за якімі стаялі сёстры і цёткі цара, новыя фаварыты мелі патрэбу ў моцнай падтрымцы, а яе магла аказаць ім, як ранней Нарышкіну Мацвеяву, толькі маладая царыца. Міласлаўскія прама прыпісвалі шлюб Фёдара іх інтрыге». І сапраўды, пасля шлюбу ўплыў Ліхачова і Языкова рэзка ўзрос, а Міласлаўскія адышлі у цень.

18 (28) ліпеня 1680 года адбылося вянчанне Фёдара Аляксеевіча з Агафіяй Сямёнаўнай Грушэцкай. Шлюб адсвяткавалі без уселякага чыну, вяльмі сціпла, без уселякай раскошы, нават сціплей, чым гэта было пры шлюбе цара Аляксея Міхайлавіча з Наталляй Кірылаўнай. Толькі Сімяон Полацкі і новы прыдворны пііт і вучань беларуса, манах Сільвестар Мядзведзеў, склалі шырокавяшчальные оды на гэтую «вялікую і радасную для ўсёй зямлі Рускай урачыстасць». Краіна ж была паведамлена лаканічнай акружной граматай (СГГиД. Т.4. № 121). Дзядзька яе, з боку маці, Сямён Забароўскі, трапіў ў лік думных дваран, з 20-га ліпеня — баярын. Так сама баярства было дано і яе бацьке. Анна і Фёкла, сёстры Агафіі, былі выданы за знатных жаніхоў. Першая, Анна, за сібірскага царэвіча Васілія, другая, Фёкла, стала княгіняй Урусавай, і шчодрае прыданае атрымалі абодзве сястры царыцы па міласці цара. Маладыя сваякі, Грушэцкія, яе дваюрадныя браты, атрымалі баярскі чын «жыльцоў», малодшы чын пры двары. А пазней яны атрымалі і сяло Аляксандрава (сёння пасёлак Шчапава, Падольскі раён, Маскоўская вобласць). Матулі яе, баярыне Марыі Іванаўне грушэцкай (у дзявоцтве Забароўская), падараваны былі сяло Васілеўскае (Падольскі раён, Маскоўская вобласць) з Ардынцамі, Барысаўскай, Быкаўкай і Бяконтавым. Адразу пасля шлюбу цар заняўся ўзвядзеннем новых драўляных харомаў як для сябе і для сваёй жонкі, так і для сваіх сясцёр, бóльшых і меншых цароўн. Яго харомы былі пабудаваны каля церама побач з заходняй сцяной Уваскрасенскай турэмнай царквы; сюды ж былі перанесяны і харомы Наталлі Кірылаўны.

Агафія Сямёнаўна была сапраўднай гаспадарыняй у дзяржаве, але, кахаючы свайго слабога ды хілага мужа, ўсё ж такі выдзвігала яго наперад; і выходзіла так, быццам дзейнічаў сам цар Фёдар, і гэта моцна ўзвышала яго ў вачах народу. Ён быў міласэрным: анёльскі чыста была душа яго, і ён супраўды імкнуўся зрабіць шчаслівым свой народ. Але ўплыў разумнай жонкі выяўляўся не толькі ў гэтым. Цар Фёдар Аляксеевіч першым з рускіх апрануў польскую вопратку, чаму паследвалі і усе прыдворныя, адмяніў звычай брыць галаву і пачаў насіць дліныя валасы. Голікаў казаў: «Цар не любіў пышнасці ні ў вопратцы, ні ў стале, ні ва уборах. Гэтую эканомію паддрымлівал манарх наказам не насіць татарскай вопратцы і загадаў хадзіць у падобнай польскай, ці старажытна расійскай, паўночнаму клімату ўласцівцую». У царскіх пакоях з’явілася многа навізны, шмат з чаго дагэтуль многім і не сніўшагася. Многія прадворныя — і не лёгкадумная моладзь, а важныя сталыя баяры — пачалі свае борады падстрыгаць ды тытунёвым зеллем у адкрытую дыміць, а сёй-той з іх і ў кароткаполую нямецкую вопратку прыбраўся. Угаварыла мужа знішчыць ахабні, агідную жаночую вопратку… увесці галенне барод і стрыжку валос, польскія шаблі і кунтушы і, што яшчэ важней, дапусціць у Маскве закладку польскіх і лацінскіх школ.

Гасудар Фёдар Аляксеевіч, разам з царыцай Агафіяй Сямёнаўнай Грушэцкай, паставілі ў іканастас Срэцінскага манастыру ў 1680 годзе абразы святых заступнікаў царскай сям’і. На аднолькавым аддаленні ад царскіх варотаў былі размешчаны іконы святога Фёдара Страцілата і святой пакутніцы Агафіі[3]. Аналагічная ікона была передана ў Аляксандраўскі Успенскі манастыр.

11 (21) ліпеня 1681 года краіне было ўрачыста абвешчана аб нараджэнні ў царскай пары першынца — царэвіча Ільі Фёдаравіча. Але, Агафія Сямёнаўна памерла праз тры дні пасля нараджэння сына, 14 (24) ліпеня, першай гадзіны дня ў першай чвэрці, на памяць апостала Акілы[(Особы великокняжеской и царской фамилии, почивающия в Вознесенском монастыре. М. 1902, стр. 19)]. Скананне яе было цяжкім ударам для Фёдара Аляксеевіча: ён праводзіў труну да Чырвонага ганку і да саней, але не ў стане быў прысутнічаць на пахаванні ў Вазнясенскім манастыры, і на працягу ўсяго саракаусту да паніхід выхаду не было; толькі на саракавы дзень, 22 жніўня (1 верасня), ён слухаў паніхіду ў Вазнясенскім манастыры. На жаль, немаўлятка перажыў сваю маці ўсяго толькі на тыдзень. Нованароджаны царэвіч Ілья памёр 21 (30) ліпеня. Цар таксама і яго праводзіў толькі да Чырвонага ганку і да саней і не пайшоў ў Архангельскі сабор на пахаванне. Праз паўгады пасля гэтай сумнай падзеі, цар абраў сябе ў нявесты Марфу Мацвеўну Апраскіну (нар. 1664 г.), але ж праз два месяцы пасля шлюбу Гасудар раптоўна сканаў у Маскве на 21-м годзе жыцця, так і не пакінуўшы пасля сябе наследніка.

У 1929 г. Увазнясенскі манастыр, які ў сярэднія вякі служыў месцам пахавання прадстаўнікоў маскоўскага вялікакняжацкага роду жаночага полу, і ў якім была пахавана Агафія Сямёнаўна, быў зруйнаваны бальшавікамі, а белакаменныя саркафагі, з астанкамі царыц, былі вывязены ў падземную палату паўднёвай прыбудовы Архангельскага сабору, дзя знаходзяцца і сёння. Надмагільны надпіc над яе пахаваннем наступны: «Царыца Агаф’я, народжаная Грушэцкая. Жыццё яе было 18 гадоў».

Вялікую нечаканасць пры даследваннях позных саркафагаў з некропаля былога Вазнясенскага сабора Крамля, які служыў радавой пахавальняй вялікіх князёў і першых цароў Расіі (спачатку з роду Рурыкавічаў, а потым і Раманавых), даставіла захаванне царыцы Агафіі Сямёнаўны Грушэцкай, першай жонкі юнага цара Фёдара Аляксеевіча. На яе шкілеце, на грудзі, пад адзёжай, ляжаў залаты наперсны крыжык, упрыгожаны каляровай эмаллю з надпісамі, — у больш ранейшых захаваннях гэтай пахавальні, такія крыжы не сустракаліся. Цела царыцы пры захаванні было завернута ў шаўковы саван. Выдатна захаваўся яе галаўны ўбор — валаснік на падкладке. Аднак ад савана і плацця Агафіі Грушэцкай да нас дайшлі толькі іх незначныя фрагменты, што, тым не менш, не перашкодзіла даследвальнікам аднавіць малюнак савана[4].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. http://chron.eduhmao.ru/img_6_8_0_4.html Архівавана 14 мая 2014.
  4. Журнал «Наука и жизнь», № 1 2007 г. — Вознесенский некропль Кремля.

Літаратура правіць

  • Грушэцкі А. Л. Агата Грушэцкая: Царыца расійская, родам з зямель ліцвінскіх // Роднае слова : часопіс. — Мінадукацыя Беларусі, 2017. — № 4. — С. 74—79. — ISSN 0234-1360.
  • Журнал «Наука и жизнь», № 1 2007 г. — Вознесенский некропль Кремля. (Доктор исторических наук Т. Панова, Н. Синицина, реставратор).