Агнешка Рымская (каля 291 года, Рым — каля 304 года, Рым) — святая і хрысціянская мучаніца.

Агнешка Рымская
лац.: Agnes Romana
Дата нараджэння III стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці IV стагоддзе
Месца смерці
Месца пахавання
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 21 студзеня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Была зусім маладой дзяўчынай, калі прыняла ў Рыме мучаніцкую смерць за веру, прагнучы захаваць чыстасць.

Паводле адной з легенд, калі Ангнешцы ледзь споўнілася трынаццаць гадоў, да яе пасватаўся Сіфрыній (сын прэфекта Рыма Семпронія) з-за яе незвычайнай прыгажосці. Каб заваяваць сэрца прыгажуні, юнак абяцаў ёй велізарнае багацце і пашану, але Агнешка адказала яму, што сваё жыццё яна ўжо прысвяціла Хрысту. Схопленую па даносе як хрысціянку, яе спачатку выставілі на ўсеагульны агляд аголенай, а затым прыгаварылі да смерці.

У IV стагоддзі прынцэса Канстанціна, дачка імператара Канстанціна, загадала пабудаваць храм на вуліцы Наментана над месцам яе пахавання. Святыня перажыла ўжо некалькі рэканструкцый і сёння застаецца ў ліку самых важных рымскіх храмаў[1].

Папа Дамас ушанаваў яе песняй, а многія Айцы Касцёла праслаўлялі яе як прыклад хрысціянскіх цнотаў. Паводле старажытнага звычаю, у гэты дзень Папа пасвячае двух ягнятаў, з воўны якіх робіцца палій — знак улады арцыбіскупа[2].

Зноскі