Агнёўка яловая, Гімнапіл яловы (Gymnopilus sapineus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду гімнапіл сямейства страфарыевых.

Агнёўка яловая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnopilus sapineus (Fr.) Maire

Сінонімы
Agaricus sapineus Fries (1815)

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  86086
EOL  190039
MB  522061

Апісанне правіць

Шапка дыяметрам 3—8 см, шыроказваночкападобная, пукатая, з апушаным краем, валакніста-лускаватая або з вохрана-бураватым адценнем. Мякаць жоўтая, пругкая, з горкім смакам і рэзкім пахам гнілой драўніны. Пласцінкі вузкія, чыстыя, прырослыя зубцом, вохрана-жоўтыя. Ножка цыліндрычная або каля асновы расшыраная, пустая, уздоўжвалакністая, з жаўтаватымі рэшткамі картыны, уверсе светлая, унізе бураватая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, шурпатыя, іржава-бураватыя.

Арэал і экалогія правіць

Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы; на Беларусі трапляецца ўсюды. Расце ў лясах групамі на галлі і пнях пераважна хвойных парод. Пладаносіць у жніўні-верасні.

Значэнне правіць

Неядомая.

Літаратура правіць