Агратэхніка (сінонім: тэхналогія раслінаводства) — сістэма прыёмаў вырошчвання культурных раслін.

Задача агратэхнікі — забяспечыць высокую ўраджайнасць вырошчваемых раслін пры мінімальных затратах працы і матэрыяльна-фінансавых сродкаў на адзінку якаснай прадукцыі. Сучасная агратэхніка накіравана таксама на захаванне ўрадлівасці глебаў, абарону глебаў ад эрозіі. Кожны агратэхнічны прыём і ўся сістэма агратэхнічных прыёмаў поля або культуры павінны быць глебаахоўнымі, вільгаце- і гумусазахавальнымі. Асабліва гэта адносіцца да інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых раслін, якія актыўна ўкараняюцца ў сучасных гаспадарках.

Агратэхніка уключае апрацоўку глебы, унясенне ўгнаенняў, падрыхтоўку насення і пасадкавага матэрыялу, сяўбу і пасадку, догляд пасеваў і плантацый, барацьбу з пустазеллем, шкоднікамі і хваробамі сельскагаспадарчых раслін, уборку ўраджаю. Прыёмы агратэхнікі, якія прымяняюцца пры вырошчванні культурных раслін, абумоўлены, з аднаго боку, іх біялагічнымі асаблівасцямі, а з другога — глебава-кліматычнымі ўмовамі раёна вырошчвання.

Літаратура правіць