Агульнарасійскае галасаванне па папраўках да Канстытуцыі Расіі

Агульнарасійскае галасаванне па папраўкам да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі (руск.: Общероссийское голосование по поправкам к Конституции Российской Федерации) прайшло з 25 чэрвеня па 1 ліпеня 2020 года. Па выніку 77,92 % грамадзян, якія галасавалі, выказаліся «за», 21,27 % — «супраць». Яшчэ 0,81 % галасоў прызнаны несапраўднымі.

Агульнарасійскае галасаванне па папраўках да Канстытуцыі Расіі
Вы ўхваляеце змены ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі?
Вынікі
Так ці не Галасоў Доля
Так 57 747 288 77,92 %
Не 15 761 978 21,27 %
Бюлетэняў у скрынях для галасавання 74 114 217
Несапраўдных галасоў 604 951
Усяго ўдзельнікаў галасавання 74 215 555
Яўка 67.97%
Зарэгістраваных выбаршчыкаў 109 190 337
Вынікі па суб’ектах федэрацыі
     Так     Не
Крыніца: ЦВК Расіі Архівавана 23 снежня 2021.

У студзені 2020 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў змяніць Канстытуцыю краіны і ўнёс у Дзяржаўную думу адпаведны законапраект[1]. Пасля, у сакавіку ён быў прыняты (Закон аб папраўцы ад 2020/03/14 № 1-ФКЗ «Аб удасканаленні рэгулявання асобных пытанняў арганізацыі і функцыянавання публічнай улады»)[2].

Згодна з артыкулам 3 (пункт 5) Закона[2], як і прапаноўваў кіраўнік дзяржавы[3], карэктывы ўступяць у сілу ў выпадку іх ухвалення на агульнарасійскім галасаванні (калі за іх прагаласуе больш за палову грамадзян, якія прынялі ўдзел у плебісцыце).

На галасаванне вынесена пытанне: «Вы ўхваляеце змены ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі?»[4].

Усе 206 паправак закраналі главы 3—8 Асноўнага дакумента (аб федэратыўным ладзе, прэзідэнце, парламенце, урадзе, судовай уладзе і пракуратуры, мясцовым самакіраванні)[5][6]. Яны маглі быць зменены прыняццем спецыяльнага закона, які прайшоў праз Федэральны сход, і ўхваленага двума трацінамі рэгіянальных заканадаўчых органаў[7].

У папраўках замацоўваліся сацыяльныя гарантыі грамадзян. У Канстытуцыі ўпершыню былі згаданыя, напрыклад, шлюб — саюз мужчыны і жанчыны, вера ў Бога, а таксама Дзяржсавет (яго роля ўзмацнілася). Рускі народ названы дзяржаваўтвараючым (па прыкмеце выкарыстання рускай мовы). Умацаваўся інстытут прэзідэнцтва. Са становішча, якое абмяжоўвае час праўлення «двума тэрмінамі запар»[8], выключана слова «запар». Пры гэтым у дачыненні да тэрмінаў дзеючага кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Пуціна адбылося «абнуленне», якое дазволіла яму вылучацца на гэтую пасаду яшчэ на два разы і ў выпадку перамогі на наступных выбарах — у 2024 і 2030 гадах — кіраваць краінай да 2036 года, чатыры перыяды адзін за адным. Фіксуецца права Канстуцыйнага суда блакаваць выкананне рашэнняў міжнародных арганізацый па матывах неканстытуцыйнасці такіх рашэнняў (орган валодае дадзеным паўнамоцтвам з 2015 года)[9][10][11][12][13][14].

Вочнае галасаванне на ўчастках прайшло з 25 чэрвеня па 1 ліпеня, пры гэта 1 ліпеня аб’яўлена выхадным днём як уласна дата галасавання. Жыхары Масквы і Ніжагародскай вобласці, па прычыне распаўсюджвання ў гэтых рэгіёнах пандэміі каранавіруса, па жаданні маглі ўдзельнічаць у мерапрыемстве дыстанцыйна — з 25 па 30 чэрвеня[15][16].

Заўвагі правіць

  1. № 885214-7 О совершенствовании регулирования отдельных вопросов организации и функционирования публичной власти Архівавана 24 студзеня 2020. (законопроект в БД СОЗД ГД РФ)
  2. а б 16 марта 2020 г. Закон Российской Федерации о поправке к Конституции Российской Федерации от 14 марта 2020 г. N 1-ФКЗ Архівавана 3 чэрвеня 2020. «О совершенствовании регулирования отдельных вопросов организации и функционирования публичной власти» / Российская газета — Федеральный выпуск № 55(8109)
  3. Путин предложил провести "всенародное голосование" по пакету поправок в Конституцию. interfax.ru (15 студзеня 2020).
  4. Указ Президента Российской Федерации «О назначении общероссийского голосования по вопросу одобрения изменений в Конституцию Российской Федерации». Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2020. Праверана 3 чэрвеня 2020.
  5. Владимир Путин подписал закон о внесении поправок в Конституцию РФ. garant.ru (16 сакавіка 2020).
  6. Изменения в Конституцию РФ приняты в третьем чтении. duma.gov.ru (11 сакавіка 2020).
  7. [1] Федеральный закон «О порядке принятия и вступления в силу поправок к Конституции Российской Федерации» от 04.03.1998 N 33-ФЗ (в редакции Федерального закона от 08.03.2015 N 23-ФЗ)
  8. Можно ли избираться в президенты больше двух сроков подряд? Конституцию собираются менять?. Meduza (13 снежня 2018).
  9. Поправки в Конституцию были «дымовой завесой» ради «пятого срока» — мнение. ИА REGNUM.
  10. Рашкин о голосовании по Конституции: Все ради обнуления сроков Путина(недаступная спасылка). ИА Хакасия. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 30 чэрвеня 2020.
  11. Конституционный суд признал законным "обнуление" сроков Путина(недаступная спасылка). anews.com. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2020. Праверана 30 чэрвеня 2020.
  12. «У Путина начался настоящий обвал рейтингов» 300 депутатов выступили против поправок к Конституции и «обнуления». Мы поговорили с одним из инициаторов обращения — Юлией Галяминой. Медуза.
  13. Путин назначил голосование по Конституции на 1 июля. Забыли, что там за поправки, помимо обнуления? Напоминаем. Meduza (1 чэрвеня 2020). Праверана 18 чэрвеня 2020.
  14. Россия отказалась исключить поправку к Конституции о возможности не исполнять решения ЕСПЧ. BBC (20 чэрвеня 2020). Праверана 21 чэрвеня 2020.
  15. В России 1 июля объявят выходным. РБК (1 чэрвеня 2020). Праверана 18 чэрвеня 2020.
  16. Указ Президента Российской Федерации «О проведении Общероссийского голосования по поправкам в Конституцию». Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2020. Праверана 3 чэрвеня 2020.