Агюстэн Жан Фрэнель

Агюстэн Жан Фрэнель (фр.: Augustin-Jean Fresnel; 10 мая 1788 — 14 ліпеня 1827) — французскі фізік, адзін са стваральнікаў хвалевай тэорыі святла.

Агюстэн Жан Фрэнель
фр.: Augustin Fresnel
Дата нараджэння 10 мая 1788(1788-05-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 1827(1827-07-14)[1][2][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Augustine Mérimée[d]
Род дзейнасці фізік, інжынер у цывільным будаўніцтве, інжынер
Навуковая сфера оптыка
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Браглі (дэпартамент Эр) 10 мая 1788 года. У 1806 годзе скончыў Політэхнічную школу. У 1809 годзе таксама скончыў Школу мастоў і дарог у Парыжы. У перыяд 100 дзён (часовае вяртанне Напалеона з ссылкі) працаваў інжынерам, пасля чаго пазбавіўся працы як удзельнік ваенных дзеянняў. Пасля перайшоў у політэхнічную школу.

Асноўныя працы Фрэнеля прысвечаны фізічнай оптыцы. Фізіку вывучаў самастойна пасля азнаямлення з працамі Э. Малюса. Таксама самастойна пачаў праводзіць эксперыменты па оптыцы. У 1815 годзе пераадкрыў прынцып інтэрферэнцыі, прарабіўшы ў параўнанні з Томасам Юнгам некалькі новых вопытаў (у прыватнасці вопыт з «білюстрамі Фрэнеля»). У 1816 годзе дапоўніў прынцып Гюйгенса, увёўшы ўяўленне пра кагерэнтную інтэрферэнцыю элементарных хваляў, выпраменьваных другаснымі крыніцамі (прынцып Гюйгенса—Фрэнеля). Зыходзячы з гэтага прынцыпу, у 1818 годзе распрацаваў тэорыю дыфракцыі святла, на аснове якой прапанаваў метад разліку дыфракцыйнай карціны, заснаваны на разбіцці фронту хвалі на зоны (так званыя зоны Фрэнеля). З дапамогай гэтага метаду разгледзеў задачу аб дыфракцыі святла на краі паўэкрана і круглай адтуліны. У 1821 годзе незалежна ад Т. Юнга даказаў папярочнасць светлавых хваляў. У 1823 годзе ўсталяваў законы змены палярызацыі святла пры яго адбітку і пераламленні (формулы Фрэнеля). Вынайшаў некалькі новых інтэрферэнцыйных прыбораў (люстэрка Фрэнеля, біпрызма Фрэнеля, лінза Фрэнеля).

У 1823 годзе Фрэнэль быў абраны членам Парыжскай АН. У 1825 годзе стаў членам Лонданскага каралеўскага таварыства. Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Augustin-Jean Fresnel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.