Агюст Альфрэд Рубэ

Агюст Альфрэд Рубэ (20 чэрвеня 1817 — 13 красавіка 1899) — французскі жывапісец, тэатральны дэкаратар і сцэнограф.

Агюст Альфрэд Рубэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1817(1817-06-20)[1][2][…] ці 1815[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1899(1899-04-13)[1][2][…] ці 1899[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці decorative painter, тэатральны дызайнер, сцэнограф
Уплыў Pierre-Luc-Charles Ciceri[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Рубэ нарадзіўся ў 9-й акрузе Парыжа. Быў наватарам у галіне тэатральнай дэкарацыі.[5] Гэты «дэкаратар рэдкай вынаходлівасці»[6] засяродзіўся на пошуку колера, які адпавядае рамантычнаму руху. Рубэ вучыўся ў школе ў майстра Сісеры  (руск.), афарміцеля Аперы-Камік, з дачкой якога ён толькі што ажаніўся. Сісеры карыстаўся даверам А. Дзюма, які меў дачыненне да яго, а таксама да яго вучняў, А. Рубэ, Ш. Сешана  (англ.), Ж. Дзітэрля  (англ.), Э. Дэплешэна, і яму пашанцавала зрабіць дэкарацыі да «Генрыха III». Але Рубэ жадаў дамагчыся большага: ён не толькі імкнуўся з дакладнасцю намаляваць пейзажы, але і зрабіць іх маляўнічымі.[5]

Дэкарацыі да другой дзеі «Âme en peine» Фрыдрыха фон Флотава на лібрэта Жуля-Анры Вернуа дэ Сен-Жоржа, зробленыя для Парыжскай оперы, былі яго фактычным дэбютам. Оперы, для якіх ён затым ствараў дэкарацыі, з’яўляюцца шэдэўрамі: у 1846 годзе ён стварыў дэкарацыі для 2-й дзеі «Бетлі  (англ.)» Г. Даніцэці. Сярод вядомых прац Рубэ — дэкарацыі да 1-й дзеі «Цэрліне» Д. Абера, да 4-й дзеі «Фронда» Луі Нідэрмеера, да 1-й дзеі «П’ера дэ Медычы» Юзефа Міхаіла Панятоўскага  (руск.), да 3-й дзеі «Царыцы Саўскай» Ш. Гуно, да 1-й і 2-й дзей «Афрыканкі» Дж. Меербера, да 4-й дзеі «Дона Карласа» Дж. Вердзі, да 3-й дзеі «Сільвіі» Л. Дэліба, да 2-й сцэны і 4-й дзеі «Аіды» Дж. Вердзі, да 2-й дзеі «Карыгана» Шарля-Мары Відора[7] і іншыя.

Рубэ таксама стварыў дэкарацыі з выявай Рымскага форума для «Faustine» Луі Буе ў Тэатры дэ ла Порт Сен-Мартэн  (англ.), дэкарацыі з выявай могілак Манмартр для «Жэрміні Ласертэ  (англ.)» Эдмона і Жуля дэ Ганкура  (англ.) ў тэатры Адэон, дэкарацыі таямнічага парку для «Сфінкса» Жазефа Пеладана ў Камеды Франсэз, начны эфект берагоў Сены каля Інстытута Францыі для «Жана дэ Тамера»[8] Эміля Ажэ  (руск.) і Жуля Сандо  (руск.) ў тым жа тэатры.[9]

У 1858 годзе Рубэ намаляваў цудоўную столь для Тэатра-Франсэз, адлюстраваўшы Апалона верхам на Пегасе сярод персанажаў, якія натхнялі трагічных і камічных французскіх акцёраў, якая пазней, спаленая газам, была перамаляваная ў 1879 годзе Алексісам-Жазефам Мазеролем  (англ.).[5] Апошняй кампазіцыяй, над якой Рубэ працаваў, была заслона для новай Апера-Камік.[9]

На момант смерці, ва ўзросце васьмідзесяці гадоў, Рубэ стаў дэканам жывапісцаў і дэкаратараў.[5] 14 жніўня 1869 года ён быў удастоены звання кавалера Ганаровага легіёна.[9]

Рубэ памёр 13 красавіка 1899 года ў 10-й акрузе Парыжа.

Зноскі

  1. а б Auguste-Alfred Rube // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Auguste-Alfred Rubé // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. RKDartists Праверана 12 чэрвеня 2020.
  5. а б в г "Par-ci, par-là". Le Voleur illustré : Cabinet de lecture universel. 72e année [французская]. Vol. 51, no. 2182. Paris. 1899-04-30. p. 274. Праверана 19 January 2018.
  6. "Nos Échos". Le Journal [французская]. № 2391. Paris. 1899-04-15. p. 1. Праверана 19 January 2018.
  7. La Korrigane on BnF
  8. Jean de Thommeray on Gallica
  9. а б в "Nécrologie". La Chronique des arts et de la curiosité : Supplément à la Gazette des beaux-arts [французская]. № 16. 1899-04-22. p. 147. Праверана 19 January 2018.