Адам Станіслаў Красінскі

(1810—1891) біскуп віленскі

А́дам Стані́слаў Красі́нскі (польск.: Adam Stanislaw Krasinski; 24 снежня 1810, в. Велнічы, Валынская губерня — 9 мая 1891, Кракаў) — віленскі біскуп, прапаведнік, філолаг, паэт, перакладчык.

Адам Станіслаў Красінскі
польск.: Adam Stanisław Krasiński
біскуп віленскі
27 верасня 1858 — 15 сакавіка 1883
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Вацлаў Жылінскі
Пераемнік Karol Hryniewiecki[d]
тытулярны біскуп
з 15 сакавіка 1883
Дыяцэзія Esbus[d]
Нараджэнне 24 снежня 1810(1810-12-24)
Смерць 9 мая 1891(1891-05-09) (80 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква[2]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць ксёндз, каталіцкі дыякан, паэт, каталіцкі святар, філолаг, перакладчык, каталіцкі біскуп
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера church‘s ministry[d][1], філалогія[1], перакладніцтва[d][1] і паэзія[1]
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў гімназіі піяраў у Корацкім Міжрэччы і ў Любяшове, затым у Віленскай Духоўнай акадэміі. Быў прафесарам Рымска-каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (18531858). У 18581864 біскуп віленскі. За адмову асудзіць Паўстанне 1863-1864 гадоў і яго ўдзельнікаў на распараджэнне Міхаіла Мураўёва быў арыштаваны і высланы ў Вятку. Жыў у ссылцы ва ўнутранай Расіі дваццаць гадоў (да 1882). У 1883 абгрунтаваўся ў Кракаве. Сябар кракаўскай Акадэміі навук (польск.: Akademia Umiejetnosci).

Творчасць правіць

Галоўныя перакладніцкія працы Красінскага — «Паэтычнае мастацтва» Гарацыя (польск.: Sztuka rymotworcza Horacego z lacinskiego; Вільня, 1835) і вершаваны пераклад «Слова пра паход Ігараў» (польск.: Piesn o polku Igora: Staroslawianski poemat z XII wieku; СПб., 1856). Красінскаму таксама прыналежаць «Польская граматыка для дзяцей» (1839; некалькі выданняў), «Літаратурны навагоднік» (1835, 1838 i 1843), падручнік права «Кананічнае права» (Вільня, 1861), «Слоўнік польскіх сінонімаў» (1885, 2 тамы), «Афарызмы, вершы» (1888, 2-е выданне 1906), «Успаміны» (1901).

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 17 кастрычніка 2020.

Спасылкі правіць