Адам Фалько́ўскі (1812 — 24 чэрвеня 1863, Ліда) — ксёндз, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864.

Адам Фалькоўскі
Адукацыя
Нараджэнне 1812
Смерць 24 чэрвеня 1863(1863-06-24)

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1812 годзе ў вёсцы Трашчкова[pl] на Падляшшы[1] у шляхецкай сям’і, сын Бартламея Фалькоўскага. У 1826—1834 гадах вучыўся ў гімназіі ў Бельску. У 1838 годзе паступіў у Віленскую семінарыю, у 1841 годзе ў Гродне пасвечаны на святара віленскім біскупам Клангевічам. У розны час служыў вікарыем у Вышках і Дабжыневе каля Беластока, а таксама ў Кундзіне каля Саколкі.

У 1853 годзе прызначаны настаяцелем у Кузніцы Беластоцкай. У 1854 годзе пераведзены на пасаду пробашча касцёла ў Ішчалне Лідскага павета Віленскай губерні. У 1863 годзе зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў узяць удзел у паўстанні. Быў арыштаваны 3 мая 1863 года. Разам з ім былі асуджаны яшчэ двое каталіцкіх святароў — Станіслаў Ішора і Раймунд Зямацкі, уся віна якіх таксама складалася ў абвяшчэнні маніфеста. Тлумачыў, што рабіў гэта пад прымусам быць пакараным з боку паўстанцаў. Расстраляны 24 чэрвеня ў Лідзе ля дарогі на Крупы.

Ушанаванне памяці правіць

Месца пахавання людзі аблажылі камянямі, якія шмат разоў раскідвала паліцыя. 3 мая 1919 года лідскі дэкан Гіпаліт Баярунец пасвяціў на магіле жалезны крыж, фундаваны чыгуначнікам Стэфанам Лоўкісам. У 1932 годзе пастамент крыжу быў адрамантаваны магістратам горада Ліды. Таксама імем ксяндза была названа адна з вуліц, прылеглых да помніка. У 1940 годзе савецкія ўлады знеслі крыж і зруйнавалі магілу Адама Фалькоўскага.

2 лістапада 1996 года сябры лідскай арганізацыі БНФ «Адраджэнне» асвяцілі ў фарным касцёле і ўсталявалі на магіле Адама Фалькоўскага драўляны 5-метровы крыж, які быў знесены праз 2 дні. 6 мая 1997 года крыж быў усталяваны паўторна, але яго знеслі ў той самы дзень. 22 чэрвеня 1997 года БНФ зноў усталяваў крыж. За гэту акцыю 6 чалавек былі арыштаваны (Віктар Аўгусцін, Міхась Бурачэўскі, Антон Пігулеўскі, Станіслаў Суднік, Уладзімір Хрышчановіч, Віктар Шырма), а крыж быў знесены. 11 ліпеня 1998 года сябры Згуртавання лідскай моладзі імя Гедзіміна ў чацвёрты раз усталявалі крыж на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага, праз тры дні крыж быў знесены. У верасні 2010 года, перад правядзеннем рэспубліканскіх «Дажынак», магіла Фалькоўскага была спляжана бульдозерамі. У адсказ на тое моладзь 5 дзён ладзіла пікет на месцы пахавання. На 2 дзень пікетавання быў усталяваны драўляны крыж. Лідская грамада пачала прыносіць да крыжа знічкі. Улады прапанавалі замяніць крыж на памятны камень. 30 кастрычніка памяць Адама Фалькоўскага была ўшанавана на камяні[2].

У студзені 2024 года стала вядома, што на памятным камені зацерлі герб паўстання 1863-1864 гадоў. На ім былі выяўлены арол, Пагоня і арханёл Міхаіл — сімвалы Польшчы, Літвы і Русі[3].

Зноскі

Літаратура правіць