Адам Фрэйтаг (16081650) — матэматык, ваенны інжынер.

Адам Фрэйтаг
Дата нараджэння 1608[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1650[1][2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Працаваў у гарадах Кедайней[3], Торунь[3], Лейдэн[3], Франкфурт-на-Одэры[3] і Лейпцыг[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1608 годзе нарадзіўся ў Торуні. Ужо ў дзесяць гадоў праявіў талент да матэматыкі і лацінскай мовы (пісаў вершы). Па стыпендыі гарадской рады Торуні паехаў навучацца ва ўніверсітэт Лейпцыга, а затым Франкфурта-на-Одэры. У далейшым патрапіў на вайсковую службу да Фрэдэрыка Генрыха Аранскага, дзе пазнаёміўся з галандскім ваенным і фартыфікацыйным мастацтвам.

Справай жыцця Фрэйтага стала кніга Architectura militaris nova et aucta oder newe vermehrte Fortification von Regular — Vestungen, von Irregular — Vestungen und Aussenwercken, von Praxi offensiva und devensiva, auff die neweste niederländische Praxin gerichte und beschreben durch Adamum Freitag der Mathematum Liebhaber. Zu Leyden bey Bonaventura und Abraham Elzeviers, a(nn)o 1631., дзе ён сістэматызаваў і выклаў свой досвед у т. зв. старагаландскай школе фартыфікацыі. Кніга ў хуткім часе стала бестселерам, што стала прычынай распаўсюджання старагаландскай сістэмы фартыфікацыі ва Усходняй Еўропе, асабліва ў Рэчы Паспалітай.

 
Мемарыяльная шыльда Адаму Фрэйтагу ў горадзе Кедайней (Кейданы)

Кніга прынесла Фрэйтагу славу, аднак не палепшыла яго матэрыяльны стан. У 1633 годзе ён паступае на службу да князя Януша Радзівіла, у якасці ваеннага інжынера, фартыфікатара і лекара. Па яе заканчэнні вярнуўся ў Торунь, дзе ўдзельнічаў у адбудове гарадскіх умацаванняў. У 40-х гадах ізноў вяртаецца на службу да Януша Радзівіла, стаў яго асабістым медыкам, выкладаў матэматыку ў Кейданах, кіраваў будаўніцтвам фартыфікацыйных умацаванняў Біржаў і Кейданаў. Аказаў вялікі ўплыў на развіццё фартыфікацыі ВКЛ.

Памёр у 1650 годзе ў Кейданах, дзе і быў пахаваны.

Творы правіць

  • Architectura militaris nova et aucta, oder Newe vermehrte Fortification … beschrieben durch Adamum Freitag. Leyden: Elzeviers, 1631.
  • Prognosticon astrologicum abo rozsadekgwiazd niebieskich na rok panski (1635)

Зноскі

  1. а б Adam Freytag // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  3. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2024.

Спасылкі правіць