«Адважная» (англ.: Brave) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2012 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2013) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

АдважнаяM:
англ.: Brave
Жанр фэнтэзійны фільм, камедыйная драма[d] і гісторыя сталення[d]
Рэжысёры
Прадзюсары
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар Walt Disney Studios Motion Pictures[d]
Працягласць 94 хв.
Прэм’ера 2012
Бюджэт 185 000 000 $[1]
Зборы 538 983 207 $[2] і 237 283 207 $[1]
IMDb ID 1217209
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Майстэрскай лучніцы Мерыдзе даводзіцца выбіраць свой шлях у жыцці самастойна, і аднойчы яна адмаўляецца прытрымлівацца старажытных традыцый каралеўства, кідаючы выклік магутным шатландскім кланам і іх правадырам: няскладнаму лорду Мак-Гафіну, панураму лорду Макінтошу і сварліваму лорду Дынгволу.

Неасцярожныя ўчынкі Мерыды пагражаюць зрынуць каралеўства ў хаос, і тады яна адпраўляецца за парадай да эсцэнтрычнай адшэльніцы, якая замест дапамогі накладвае на Мерыду небяспечны заклён.

Юнай прынцэсе трэба будзе спадзявацца толькі на ўласную адвагу, каб пераадолець магутнае чарадзейства і перамагчы самага страшнага звера з тых, што водзяцца ў горных далінах.

Зноскі

  1. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 14 мая 2022.
  2. Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.

Спасылкі правіць