Адзіночная змешаная эстафета

Адзіно́чная зме́шаная эстафе́та — гэта каманднае спаборніцтва ў біятлоне, якое з’явілася ў 2015 годзе[1]. Каманда складаецца з двух спартсменаў — мужчыны і жанчыны — якія перадаюць адзін аднаму эстафету на працягу ў агульнай складанасці васьмі агнявых рубяжоў[2].

Гісторыя правіць

Дэбют адзіночнай змешанай эстафеты адбыўся ў чэшскім горадзе Нове Места на этапе Кубка Свету 6 лютага 2015 года. Да гэтага тэставанне новай дысцыпліны, званай на той момант «супермікст», праводзілася 23 сакавіка 2014 года ў Халменколене. На першай Адзіночнай змешанай эстафеце ў 2015 годзе перамогу атрымала зборная каманда Расіі ў складзе Аляксея Волкава і Яны Раманавай. Другой стала зборная Нарвегіі (Х. Лабелунд, М. Олсбю), трэцяй — зборная каманда Украіны (А. Цішчанка, Ю. Джыма).

Правілы правіць

Каманда складаецца з двух разнаполых спартсменаў, якія прадстаўляюць адну краіну. Кожны ўдзельнік эстафеты праходзіць у агульнай складанасці па чатыры агнявыя рубяжы і адпаведныя кругі лыжнай трасы. Адрозненне ад звычайнай змешанай эстафеты ў тым, што ўдзельнікі перадаюць эстафету па некалькі разоў, пасля кожнай пары агнявых рубяжоў. Пачынае гонку біятланістка, пасля 2 стрэльбаў (лежачы і стоячы) яна перадае эстафету біятланісту. Спартсмен бяжыць свае кругі плюс 2 стральбы і зноў перадае эстафету сваёй партнёрцы. Завяршае гонку біятланіст, які прабягае апошнія 1,5 км. Тыя ўдзельнікі, якія да апошняй перадачы эстафеты адстаюць на круг, з дыстанцыі здымаюцца. Як і ў звычайнай эстафеце спартсмен мае па тры запасных патрона на кожнай стральбе. Калі не ўсе мішэні пры гэтым былі закрытыя, спартсмен таксама бяжыць адпаведнае колькасць кругоў, якія, аднак, складаюць не 150, як звычайна, а 75 метраў.

Зноскі

Спасылкі правіць