Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеры

Адкрыты чэмпіянат Балгарыі (англ.: Bulgarian Open, таксама вядомы як Victoria Bulgarian Open — ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе, калі праходзіў у гатэлі Princess Hotel, а з 2013 года праходзіць у зале «Універсіяда» ў Сафіі, Балгарыя. Адкрыты чэмпіянат Балгарыі з'яўляецца чацвёртым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці міні-рэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016.

Адкрыты чэмпіянат Балгарыі
Фота
Лагатып адкрытага чэмпіянату Балгарыі 2014
Год заснавання: 2012
Арэна: Princess Hotel (2012)
Зала Універсіяда (з 2013)
Горад: Сафія
Краіна: Балгарыя
Фармат: Нізкарэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: €125,000 (з 2013)
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:

Сцяг Англіі Джад Трамп
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Том Форд (2012)

Апошні турнір
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2015

У 2015 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у пачатку лістапада (адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2013 года праходзіў у чэрвені, а розыгрыш 2014 года — у кастрычніку), а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Балагарыі ўключае ў сябе два кваліфікацыйныя раунды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 і 2013 гадах праходзіла толькі па аднаму кваліфікацыйнаму раунду, а ў 2014 годзе — тры). У асноўную стадыю трапляюць 104 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 24 пераможца апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца Марк Ален, які перамог Раяна Дэя ў фінальным матчы розыгрышу 2015 года. Да гэтага тытул адкрытага чэмпіянату Балгарыі выйгравалі Джад Трамп (2012), Джон Хігінс (2013) і Шон Мёрфі (2014).

Вынікі правіць

Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2012   Джад Трамп   Джон Хігінс 4:0   Марк Дэвіс,   Ніл Робертсан 128
2013   Джон Хігінс   Ніл Робертсан 4:1   Роні О’Саліван,   Бары Хокінс 128
2014   Шон Мёрфі   Мартын Гоўлд 4:2   Пітэр Эбдан,   Майкл Уайт 128
2015   Марк Ален   Раян Дэй 4:0   Сэм Бэйрд,   Марк Уільямс 128

Фіналісты турніру правіць

Ігрок П Ф КФ ВТ Фіналы
  Джон Хігінс 1 1 2 2013 2012
  Марк Ален 1 0 1 2015
  Шон Мёрфі 1 0 1 2014
  Джад Трамп 1 0 1 2012
  Раян Дэй 0 1 1 2015
  Мартын Гоўлд 0 1 1 2014
  Ніл Робертсан 0 1 1 2013

Пераможцы турніру па краінах правіць

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
  Англія 2 2 2012 2014
  Паўночная Ірландыя 1 1 2015 2015
  Шатландыя 1 1 2013 2013