Адкрыты чэмпіянат Гдыні па снукеры


Адкрыты чэмпіянат Гдыні (англ.: Gdynia Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе і праходзіць на спартыўнай арэне Гдыні ў Гдыні, Польшча. Адкрыты чэмпіянат Гдыні быў шостым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзілі ў кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру ў сезоне 2015/2016.

Адкрыты чэмпіянат Гдыні
Фота
Год заснавання: 2012
Арэна: Спартыўная арэна Гдыні
Горад: Гдыня
Краіна: Польшча
Фармат: Нізкарэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: €125,000 (з 2014)
Колькасць удзельнікаў: 128
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Англіі Марк Сэлбі
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 2:

Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Шон Мёрфі (2014)

Апошні турнір
Адкрыты чэмпіянат Гдыні 2016

У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у канцы лютага (першы адкрыты чэмпіянат Гдыні праходзіў у кастрычніку, а розыгрыш 2014 года — у пачатку лютага), а ў нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Гдыні ўключае ў сябе тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 годзе праходзіў толькі адзін кваліфікацыйны раўнд). У асноўную стадыю трапляюць 103 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 25 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Рэкардсменам па колькасці тытулаў, а таксама дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца аўстраліец Ніл Робертсан, які выйграў чэмпіянаты ў 2012 і 2015 гадах. У 2014 годзе перамогу ў Гдыні атрымаў Шон Мёрфі, які на тым жа спаборніцтве зрабіў першую і адзіную максімальную серыю на адкрытых чэмпіянатах Гдыні.

Вынікі правіць

Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2012   Ніл Робертсан   Джэймі Бёрнэт 4:3   Стывен Магуайр,   Майкл Холт 128
2014   Шон Мёрфі   Фергал О’Браен 4:1   Мэцью Сэлт,   Сэм Бэйрд 128
2015   Ніл Робертсан   Марк Уільямс 4:0   Шон Мёрфі,   Джымі Робертсан 128
2016   Марк Сэлбі   Мартын Гоўлд 4:1   Кайрэн Уілсан,   Эндру Хігінсан 128

Фіналісты турніру правіць

Ігрок П Ф КФ ВТ Фіналы
  Ніл Робертсан 2 0 2 2012, 2015
  Марк Сэлбі 1 0 1 2016
  Шон Мёрфі 1 0 1 2014
  Мартын Гоўлд 0 1 1 2016
  Марк Уільямс 0 1 1 2015
  Фергал О’Браен 0 1 1 2014
  Джэймі Бёрнэт 0 1 1 2012

Пераможцы турніру паводле краін правіць

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
  Англія 2 2 2014 2016
  Аўстралія 1 2 2012 2015

Рэкорды адкрытага чэмпіянату Гдыні правіць

Агульныя вынікі розыгрышай правіць

Год Пераможца ЛСС АНС
2012   Ніл Робертсан   Ніл Робертсан (5)   Стывен Магуайр (141)
2014   Шон Мёрфі   Шон Мёрфі (5)   Шон Мёрфі (147)
2015   Ніл Робертсан   Ніл Робертсан (6),
  Шон Мёрфі (6)
  Ніл Робертсан (142),
  Марк Джойс (142),
  Курт Мэфлін (142)
2016   Марк Сэлбі   Мартын Гоўлд (4),
  Марк Сэлбі (4)
  Род Лоўлер (139),
  Энтані Хэмілтан (139)

Дасягненні ігракоў правіць

Усе розыгрышы правіць

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
2,   Ніл Робертсан (2012, 2015).
Найбольшая колькасць фіналаў
2,   Ніл Робертсан (2012, 2015).
Найбольшая колькасць паўфіналаў
2,   Ніл Робертсан (2012, 2015),   Шон Мёрфі (2014, 2015).
Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
2,   Стывен Магуайр (2012, 2014),   Ніл Робертсан (2012, 2015),   Шон Мёрфі (2014, 2015),   Джад Трамп (2014, 2015).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
3,   Мартын Гоўлд (2012, 2015, 2016).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
4 (усе розыгрышы),   Мартын Гоўлд,   Фергал О’Браен.