Адкрыты чэмпіянат Гібралтара па снукеры

Адкрыты чэмпіянат Гібралтара (англ.: Gibraltar Open) — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір. Быў заснаваны ў 2015 годзе і праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2017 годзе атрымаў статус рэйтынгавага турніру. Турнір праходзіць на стадыёне «Вікторыя» ў Гібралтары. Прызавы фонд спаборніцтва ў 2018 годзе склаў £153,000.

Адкрыты чэмпіянат Гібралтара
Фота
Лагатып адкрытага чэмпіянату Гібралтара
Год заснавання: 2015
Арэна: «Tercentenary Sports Hall» (2015)
«Стадыён Вікторыя» (2017–2018)
Горад: Гібралтар
Спонсар: Dafabet (2015)
jojobet.com (2017)
ManBetX (2018)
Фармат: Нізкарэйтынгавы турнір (2015)
Рэйтынгавы турнір (2017–2018)
Прызавы фонд: €125,000 (2015–2017)
£153,000 (2018)
Колькасць удзельнікаў: 128
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Уэльса Раян Дэй
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:
Сцяг Ганконга Марка Фу
Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Сцяг Уэльса Раян Дэй
Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Ганконга Марка Фу (2015)

Апошні турнір
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2018

Фармат адкрытага чэмпіянату Гібралтара ўключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Пераможцамі двух першых розыгрышаў турніру сталі Марка Фу з Ганконга ў 2015 годзе і Шон Мёрфі ў 2017 годзе, а дзеючым чэмпіёнам турніру з'яўляецца Раян Дэй, які выйграў чэмпіянат 2018 года.

Вынікі правіць

Фармат
Нізкарэйтынгавы турнір
Рэйтынгавы турнір


Год Месца Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты Чвэрцьфіналісты Прызавы фонд К-ць удзельнікаў
2015 Гібралтар
«Tercentenary Sports Hall»
  Марка Фу   Майкл Уайт 4:1   Сцюарт Бінэм
  Лян Вэньбо
  Альфрэд Бёрдэн
  Дамінік Дэйл
  Марк Кінг
  Дэвід Грэйс
Агульны: €125,000
Пераможца: €25,000
128
2017 Гібралтар
«Стадыён Вікторыя»
  Шон Мёрфі   Джад Трамп 4:2   Раян Дэй
  Найджэл Бонд
  Джэк Лісоўскі
  Ніл Робертсан
  Марк Уільямс
  Альфрэд Бёрдэн
Агульны: €125,000
Пераможца: €25,000
128
2018 Гібралтар
«Стадыён Вікторыя»
  Раян Дэй   Цаа Юйпэн 4:0   Лі Уолкер
  Скот Дональдсан
  Джо Пэры
  Чжан Юн
  Кайрэн Уілсан
  Сцюарт Бінэм
Агульны: £153,000
Пераможца: £25,000
128

Фіналісты турніру правіць

Гулец П Ф КФ ВТ Фіналы
Дэй Раян  Раян Дэй 1 0 1 2018
Меярфй Шон  Шон Мёрфі 1 0 1 2017
Фу Марка  Марка Фу 1 0 1 2015
Цаа Юйпэн  Цаа Юйпэн 0 1 1 2018
Трамп Джад  Джад Трамп 0 1 1 2017
Уайт Майкл  Майкл Уайт 0 1 1 2015

Статыстыка паводле краін правіць

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
  Уэльс 1 1 2018 2018
  Англія 1 1 2017 2017
  Ганконг 1 1 2015 2015

Спасылкі правіць