Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры


Адкрыты чэмпіянат Кітая (англ.: China Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. З’явіўся ў календары мэйн-тура ў 1997 годзе як нярэйтынгавае спаборніцтва «China International», якое праводзілася ў Пекіне. Праз два гады турнір прайшоў яшчэ раз у Шанхаі, але ўжо атрымаў статус рэйтынгавага. З наступнага сезона спаборніцтва было перайменавана ў адкрыты чэмпіянат Кітая (англ.: China Open). З 2005 года турнір штогод праходзіць у Пекіне, з 2006 да 2017 года праходзіў у спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, а ў 2018 годзе быў перанесены ў Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса. Прызавы фонд адкрытага чэмпіянату Кітая 2018 года склаў £1 000 000, што стала першым выпадкам у гісторыі снукера, калі прызавы фонд рэйтынгавага турніру дасягнуў мільёна (не ўлічваючы чэмпіянат свету).

Адкрыты чэмпіянат Кітая
Фота
Год заснавання: 1997
Арэна: Shanghai JC Mandarin Hotel (CI1999)
Mission Hills Resort (2000)
Міжнародны спартыўны цэнтр (2002)
Чааянскі спартыўны цэнтр (2005)
Спартыўная зала Пекінскага універсітэта (АЧК1999, 2006–2017)
Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса (2018)
Горад: Пекін (1997, АЧК1999, 2005–...)
Шанхай (CI1999, 2002)
Шэньчжэнь (2000)
Краіна: Кітай
Спонсар: Catch (1997)
Star Dragon Woods Villa Cup (2006)
Honghe Industrial (2007–2008)
Банк Пекіна (2009, 2011–2013)
Sanyuan Foods (2010)
BAIC Motor (2015–2016)
Fuhua Group (2018)
Фармат: Нярэйтынгавы турнір (1997)
Рэйтынгавы турнір (1999–...)
Прызавы фонд: £1,000,000 (2018)
Колькасць удзельнікаў: 74 (2018)
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Англіі Марк Сэлбі
(трэці тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 3: Сцяг Уэльса Марк Уільямс (2002, 2006, 2010)
Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2015, 2017, 2018)
Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Тайланда Джэймс Уатана (1997)
Сцяг Кіпра Мэхмэт Хусну (1999 (квал.))
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (2008)
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (2010)
Сцяг Англіі Джад Трамп (2017)
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (2018)
Сцяг Англіі Роні О’Саліван (2018)

Апошні турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018

Рэкардсменамі па колькасці тытулаў адкрытага чэмпіяната Кітая з’яўляюцца Марк Уільямс і Марк Сэлбі, якія выйгравалі гэты турнір па тры разы.

Вынікі правіць

Фармат
China International (нярэйтынгавы)
China International (рэйтынгавы)
Адкрыты чэмпіянат Кітая (рэйтынгавы)


Год Месца Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты Чвэрцьфіналісты Прызавы фонд К-ць удзельнікаў
1997   Стыў Дэвіс   Джымі Уайт 7:4   Роні О’Саліван
  Джэймс Уатана
12
1999   Джон Хігінс   Білі Снэдан 9:3   Стывен Хендры
  Алан Мак-Манус
36
1999   Роні О’Саліван   Стывен Лі 9:2   Стывен Хендры
  Браян Морган
35
2000   Роні О’Саліван   Марк Уільямс 9:3   Дру Генры
  Стывен Хендры
34
2002   Марк Уільямс   Энтані Хэмілтан 9:8   Марк Сэлбі
  Джон Хігінс
34
2005   Дзін Цзюньхуэй   Стывен Хендры 9:5   Кен Доэрці
  Алан Мак-Манус
48
2006   Марк Уільямс   Джон Хігінс 9:8   Дзін Цзюньхуэй
  Кен Доэрці
40
2007   Грэм Дот   Джэймі Коўп 9:5   Бары Хокінс
  Роні О’Саліван
40
2008   Стывен Магуайр   Шон Мёрфі 10:9   Раян Дэй
  Марк Сэлбі
40
2009   Пітэр Эбдан   Джон Хігінс 10:8   Раян Дэй
  Сцюарт Пэтман
39
2010   Марк Уільямс   Дзін Цзюньхуэй 10:6   Марк Ален
  Алістэр Картэр
40
2011   Джад Трамп   Марк Сэлбі 10:8   Дзін Цзюньхуэй
  Шон Мёрфі
40
2012   Пітэр Эбдан   Стывен Магуайр 10:9   Стывен Лі
  Дзін Цзюньхуэй
40
2013   Ніл Робертсан   Марк Сэлбі 10:6   Стывен Магуайр
  Шон Мёрфі
40
2014   Дзін Цзюньхуэй   Ніл Робертсан 10:5   Алістэр Картэр
  Майк Дан
68
2015   Марк Сэлбі   Гэры Уілсан 10:2   Дзін Цзюньхуэй
  Курт Мэфлін
68
2016   Джад Трамп   Рыкі Уолдэн 10:4   Джон Хігінс
  Стывен Магуайр
72
2017   Марк Сэлбі   Марк Уільямс 10:8   Кайрэн Уілсан
  Хусэйн Вафаі Аюры
2018   Марк Сэлбі   Бары Хокінс 11:3   Ніл Робертсан
  Кайрэн Уілсан
74

Фіналісты турніру правіць

 
Марк Уільямс — трохразовы пераможца турніру (2002, 2006, 2010).
 
Марк Сэлбі — трохразовы пераможца турніру (2015, 2017, 2018).
 
Пітэр Эбдан — двухразовы пераможца турніру (2009, 2012).
 
Роні О’Саліван — двухразовы пераможца турніру (1999, 2000).
 
Дзін Цзюньхуэй — двухразовы пераможца турніру (2005, 2014).
 
Джад Трамп — двухразовы пераможца турніру (2011, 2016).
Гулец П Ф КФ ВТ Фіналы
  Марк Сэлбі 3 2 5 2015, 2017, 2018 2011, 2013
  Марк Уільямс 3 2 5 2002, 2006, 2010 2000, 2017
  Дзін Цзюньхуэй 2 1 3 2005, 2014 2010
  Джад Трамп 2 0 2 2011, 2016
  Пітэр Эбдан 2 0 2 2009, 2012
  Роні О’Саліван 2 0 2 1999, 2000
  Джон Хігінс 1 2 3 1999 2006, 2009
  Ніл Робертсан 1 1 2 2013 2014
  Стывен Магуайр 1 1 2 2008 2012
  Грэм Дот 1 0 1 2007
  Стыў Дэвіс 1 0 1 1997
  Бары Хокінс 0 1 1 2018
  Рыкі Уолдэн 0 1 1 2016
  Гэры Уілсан 0 1 1 2015
  Шон Мёрфі 0 1 1 2008
  Джэймі Коўп 0 1 1 2007
  Стывен Хендры 0 1 1 2005
  Энтані Хэмілтан 0 1 1 2002
  Стывен Лі 0 1 1 1999
  Білі Снэдан 0 1 1 1999
  Джымі Уайт 0 1 1 1997

Статыстыка паводле краін правіць

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
  Англія 5 10 1997 2018
  Шатландыя 3 3 1999 2008
  Уэльс 1 3 2002 2010
  Кітай 1 2 2005 2014
  Аўстралія 1 1 2013 2013

Рэкорды адкрытага чэмпіянату Кітая правіць

Агульныя вынікі розыгрышаў правіць

Год Пераможца ЛСС АНС
1997   Стыў Дэвіс   Джэймс Уатана (147)
CI1999   Джон Хігінс   Майкл Холт (140)
АЧК1999   Роні О’Саліван   Дэйв Харальд (140)
2000   Роні О’Саліван   Стывен Хендры (121)
2002   Марк Уільямс   Ян Мак-Калах (144)
2005   Дзін Цзюньхуэй   Дзін Цзюньхуэй (5)   Пол Хантэр (140)
2006   Марк Уільямс   Дзін Цзюньхуэй (3)
  Марк Уільямс (3)
  Дзін Цзюньхуэй (135)
2007   Грэм Дот   Грэм Дот (6)   Джэймі Коўп (145)
2008   Стывен Магуайр   Стывен Магуайр (6)   Стывен Магуайр (147)
2009   Пітэр Эбдан   Джон Хігінс (5)
  Рыкі Уолдэн (5)
  Джон Хігінс (140)
  Рыкі Уолдэн (140)
2010   Марк Уільямс   Дзін Цзюньхуэй (9)   Ніл Робертсан (147)
2011   Джад Трамп   Марк Сэлбі (8)   Роберт Мілкінс (142)
2012   Пітэр Эбдан   Пітэр Эбдан (6)   Марк Сэлбі (139)
2013   Ніл Робертсан   Марк Сэлбі (5)
  Ніл Робертсан (5)
  Джымі Робертсан (142)
2014   Дзін Цзюньхуэй   Дзін Цзюньхуэй (3)   Сяа Гадун (142)
2015   Марк Сэлбі   Курт Мэфлін (6)   Марк Сэлбі (145)
2016   Джад Трамп   Сцюарт Бінэм (4)
  Рыкі Уолдэн (4)
  Сцюарт Бінэм (143)

Спасылкі правіць