Адлегласць (альбом)

альбом

«Адлегласць» — першы беларускамоўны альбом гурта «J:морс». Запісваўся цягам 20032007 гадоў на студыях «Бегемот», «Селах» і «Меца-Фортэ».

Адлегласць (альбом)
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом J:морс
Дата выпуску 2007
Жанр рок-музыка

Канцэпцыя правіць

Ідэя запісаць беларускамоўны альбом з'явілася ў калектыву ў 2004 годзе, пасля зваротаў наконт гэтага гледачоў на канцэртах[1]. У верасні 2007 году Уладзімір Пугач запісаў песню «Беларускае золата», а 17 кастрычніка выйшаў аднайменны інтэрнэт-сінгл[2]. Сярод 11 песняў альбому 6 запісаў выдаваліся ўпершыню. Некаторыя з іх спалучалі ў сабе сум з самаіроніяй (песні «Беларускае золата», «Няпраўда» ды «Зорка Венера»)[3]. У сувязі з выданнем кружэлкі 20 лістапада беларускае прадстаўніцтва амерыканскага прадпрыемства «Apple Inc.» выпусціла 100 "iPod nano" з гравіроўкай «Адлегласці»[4]. Першае ж канцэртнае прадстаўленне альбому адбылося 2 снежня ў «West World Club» у Мінску[5]. 24 лютага 2008 году ў Бярэсці «J:морс» паспяхова распачаў свой канцэртны тур з альбомам па Беларусі[6]. Па выніках 2008 года ў сетцы дыскарняў «Містэрыя гуку» продажы альбома «Адлегласць» склалі каля 10’000 тысячаў дыскаў, што дазволіла яму стацца другім па прадавальнасці[7]. Альбом таксама трапіў у дзесятку найбольш прадаваных выдавецтвам «West Records» у 2008 годзе[8].

Змест правіць

Песні:

  1. «Беларускае золата»
  2. «Маё сонца» (пераклад Рамана Арлова з рускай)
  3. «Няпраўда»
  4. «Жыві» (выдавалася ў ранейшым альбоме)
  5. «Вярба» (народная)
  6. «Глядзі» (пераклад Рамана Арлова з рускай)
  7. «Зорка Венера» (патрапіла ў «Прэм’ер Тузін 2008»)
  8. «Горад»
  9. «Так-цік-так» (выдавалася ў ранейшым альбоме; 8-ае месца ў «Прэм'ер Тузін 2005»)
  10. «Паветра» (выдавалася ў ранейшым альбоме)[9]
  11. «Адлегласць»

Кароткаметражны фільм «Адлегласць: падарожжа па Беларусі» (14 хвілін 24 секунды):

«Жыхары сталіцы (мы іх не бачым, але здагадваемся, што гэта музыкі J:морс) сядаюць на аўто і чатыры разы імчаць з Мінску на чатыры кірунку свету. І штораз яны вандруюць на скрай Беларусі, здымаючы выбітныя, але малазнаёмыя нашаму грамадству, помнікі старасветчыны. Гэта пераважна культавыя пабудовы розных канфесіяў, а дакладней тое, што ад іх засталося ў змаганні з віхурай часу. Рэзкія восеньскія фарбы. Аблокі, што шпарка ляцяць у свінцовым небе. Нясціханы вецер. Пейзажы, якія ўзрушваюць і схіляюць да роздуму. Глядач знаёміцца толькі з дванаццацю помнікамі архітэктуры, якія знаходзяцца на мяжы нашай краіны. А іх, гэтых помнікаў, насамрэч, амаль тысяча, і бальшыня з іх месціцца значна бліжэй да сталіцы. Трэба іх толькі заўважыць[3]

Удзельнікі правіць

  • Уладзімір Пугач — музыка (да 1, 4, 6, 7, 9 песень), словы (да 1-4, 6, 7, 9, 10 песень), ідэя і здымкі відэа.
  • Раман Арлоў — музыка (да 2, 3, 7, 8, 10, 11 песень), словы (да 3, 7-11 песень).
  • Алесь Зайцаў — звядзенне і мастарынг, акрамя звядзення 1, 5 песень (А. Баброўка).
  • Зміцер Бескаравайны — ідэя і кіраўнік відэа.
  • У. Казаноўскі — дызайн.
  • Ю. Федарэнка — фота.
  • А. Савіцкі — здымкі і мантаж відэа.

Зноскі

  1. «J:морс» выпусціў першы беларускі альбом(недаступная спасылка)// Наша Ніва. №43 (545), 22 лістапада 2007. Старонка 16.
  2. «J:морс» рыхтуе першы беларускамоўны альбом(недаступная спасылка)// Сайт «Generation.by». 17 кастрычніка 2007
  3. а б Сяргей Балахонаў. J:морс — Адлегласць Архівавана 8 студзеня 2011.// Тузін Гітоў. 11 снежня 2007
  4. J:мoрс стаў беларускамоўным Архівавана 22 чэрвеня 2008.// Тузін Гітоў. 21 лістапада 2007
  5. Зрэшты, знаёмся: новы альбом J:морс «Адлегласць»(недаступная спасылка)// Сайт «Generation.by». 28 лістапада 2007
  6. Сяргей Будкін. «J:морс» натхняецца вясной Архівавана 8 студзеня 2011.// Тузін Гітоў. 25 лютага 2008
  7. Сяргей Будкін. Дарафееву з Афанасьевай не купляюць// Радыё «Рацыя». 3 сакавіка 2009
  8. West Records падвёў свае музычныя вынікі(недаступная спасылка)// Тузін Гітоў. 5 студзеня 2009
  9. Беларускамоўны альбом «J:Морс» з'явіцца 20 лістапада(недаступная спасылка)// Сайт «Generation.by». 6 лістапада 2007

Спасылкі правіць