Адміністрацыйны падзел Грэцыі

Адміністрацыйны падзел Грэцыі — сучасны падзел Грэцыі сфарміраваны па Праграме Калікратыса[1] і дзейнічае з 1 студзеня 2011 года. Паводле гэтага падзелу Грэцыя адміністрацыйна складаецца з 7 дэцэнтралізаваных адміністрацый, 13 перыферый і 325 муніцыпалітэтаў. Перыферыі і муніцыпалітэты маюць поўнае самакіраванне. Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары вызваляецца ад гэтых рэформаў і захоўвае свае інстытуты паводле «Статутнай Хартыі Святой Гары Афонскай» 1924 года.

Адміністрацыйны падзел Грэцыі па Праграме Калікратыса. Колеры адпавядаюць перыферыям. Чорнымі лініямі яны падзелены на аддзелы, белымі — на муніцыпалітэты.

Ніжэйшай формай арганізацыі мясцовага самакіравання з'яўляецца муніцыпалітэт. Мэр і гарадскі савет выбіраюцца на пяць гадоў усеагульным галасаваннем. Муніцыпалітэты падзелены на аддзелы, а яны ў сваю чаргу на абшчыны. Апошнія маюць уласныя саветы.

Арганізацыяй мясцовага самакіравання другога ўзроўню з'яўляецца перыферыя, якая адпавядае вялікай геаграфічнай вобласці. Перыферыярх і савет выбіраюцца на пяць гадоў усеагульным галасаваннем. Перыферыі падзелены на аддзелы, якія як правіла супадаюць з номамі. Аддзелы кіруюцца ўласнымі віцэ-перыферыярхамі, якіх выбіраюць разам з перыферыярхам.

Дэцэнтралізаваныя адміністрацыі не з'яўляюцца органамі самакіравання, а служаць мэтам дэцэнтралізацыі кіравання краінай. Складаюцца з ад 1 да 3 перыферый і кіруюцца генеральным сакратаром, які прызначаецца ўрадам Грэцыі і прымае ўсе рашэнні, а таксама саветам, у які ўваходзяць усе перыферыярхі і прадстаўнікі муніцыпалітэтаў і які выконвае дарадчую ролю.

Дэцэнтралізаваныя адміністрацыі правіць

Дэцэнтралізаваная адміністрацыя Адм. цэнтр Перыферыі Плошча,
км²
Насельніцтва,
чал. (2011)[2]
Шчыльнасць,
чал./км²
Карта
1 Атыкі Афіны Атыка 3808 3 827 624 1005,15  
2 Македоніі і Фракіі Салонікі Цэнтральная Македонія, Усходняя Македонія і Фракія 32 968 2 490 051 75,53
3 Эпіра і Заходняй Македоніі Яніна Эпір, Заходняя Македонія 18 654 620 545 33,27
4 Фесаліі і Цэнтральнай Грэцыі Ларыса Фесалія, Цэнтральная Грэцыя 29 586 1 280 152 43,27
5 Пелапанеса, Заходняй Грэцыі і Іоніі Патры Пелапанес, Заходняя Грэцыя, Іанічныя астравы 29 147 1 465 554 50,28
6 Эгейскіх астравоў Пірэй Паўночныя Эгейскія астравы, Паўднёвыя Эгейскія астравы 9 122 508 206 55,71
7 Крыта Іракліён Крыт 8 336 623 065 74,74
Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары мае асобы статус і ўласны візавы рэжым. 336
Усяго 131 957 10 815 197 81,96

Зноскі

  1. Закон 3852/2010
  2. Announcement of the demographic and social characteristics of the Resident Population of Greece according to the 2011 Population - Housing Census. (PDF)(недаступная спасылка). Piraeus: Hellenic Statistical Authority (23 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2013. Праверана 24 August 2013.

Спасылкі правіць