Адміністрацыйны падзел Эстоніі

Эстонія дзеліцца на 15 паветаў (эст.: maakond — мааконд), іх узначальваюць старэйшыны (эст.: maavanem), прызначаныя ўрадам. Паветы ў сваю чаргу падзяляюцца на муніцыпалітэты двух тыпаў: гарады (эст.: linn) і воласці (эст.: vald).

Ёсць таксама тып муніцыпальнага ўтварэння пасялковая воласць (эст.: alevvald), у склад якой уваходзіць і ўтварае яе тэрыторыю толькі адзін пасёлак. У Эстоніі шэсць пасялковых воласцяў: Аэгвійду, Ярвакандзі, Кохтла-Ныме, Лавассаарэ, Тоатсі і Вяндра.

Станам на 2010 год у Эстоніі 227 муніцыпалітэтаў, іх узначальваюць валасныя старэйшыны (эст.: vallavanem) або мэры гарадоў (эст.: linnapea). Талін дзеліцца на ўнутрыгарадскія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — часткі горада (эст.: linnaosa). Управу часткі горада ўзначальвае старэйшына часткі горада (эст.: linnaosavanem).

Спіс паветаў Эстоніі правіць

 ХійуЛяэнэСаарэХар’юЛяэнэ-ВіруІда-ВіруРаплаПярнуЯрваВільяндзіЙыгеваТартуВалгаПылваВыру
(пстрыкам па назвах паветаў на карце адбываецца пераход на адпаведныя артыкулы)


Беларуская назва Эстонская назва Насельніцтва (2006),
тыс. жых.
Тэрыторыя,
тыс. км²
Шчыльнасць,
чал./км²
Цэнтр
Валга Valga maakond 34,7 2,044 17,0 Валга
Вільяндзі Viljandi maakond 56,4 3,422 16,5 Вільяндзі
Выру Võru maakond 38,5 2,305 16,7 Выру
Іда-Віру Ida-Viru maakond 172,8 3,364 51,4 Йыхві
Йыгева Jõgeva maakond 37,3 2,604 14,3 Йыгева
Ляэнэ-Віру Lääne-Viru maakond 66,2 3,465 19,1 Ракверэ
Ляэнэ Lääne maakond 27,9 2,383 11,7 Хаапсалу
Пылва Põlva maakond 31,5 2,165 14,5 Пылва
Пярну Pärnu maakond 89,0 4,807 18,5 Пярну
Рапла Rapla maakond 36,9 2,980 12,4 Рапла
Саарэ Saare maakond 35,1 2,922 12,0 Курэссаарэ
Тарту Tartu maakond 149,0 2,993 49,8 Тарту
Хар’ю Harju maakond 521,3 4,333 120,3 Талін
Хійу Hiiu maakond 10,2 1,023 10,0 Кярдла
Ярва Järva maakond 38,0 2,623 14,5 Пайдэ

Гісторыя правіць

У XIII стагоддзі эстонскія землі дзяліліся на 8 маакондаў: Вірумаа, Ляэнемаа, Равала, Саарэмаа, Сака, Уганда, Хар’юмаа, Ярвамаа.

Пасля ўваходжання ў склад СССР Эстонія ў 1947 годзе была падзелена на раёны (эст.: rajoon), а ў 1953 годзе быў праведзены эксперымент па падзеле Эстоніі на вобласці. Іх было створана тры:

  • Пярнуская
  • Талінская
  • Тартуская

Аднак у тым жа 1953 годзе яны скасаваны. У 1987 годзе ў Эстоніі было 15 раёнаў і 6 гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання. Гэтая сістэма адміністрацыйнага дзялення захавалася і пасля аднаўлення незалежнасці — раёны сталі называцца паветамі (маакондамі), а некаторыя змянілі назвы, але іх колькасць не змянілася. Гарады рэспубліканскага падпарадкавання, у тым ліку і Талін, былі ўключаныя ў склад паветаў.