Адміралцейскі раён

Адміралцейскі раён (руск.: Адмиралтейский район) — адміністрацыйная адзінка ў Санкт-Пецярбургу. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада на левым беразе ракі Нявы. Займае плошчу 13,82 км². У раёне пражывала 172 704 чалавекі (2014). Утворана 11 сакавіка 1994 года ў выніку аб’яднання Ленінскага і Акцябрскага раёнаў. У той жа час у раёне да гэтага часу існуюць Ленінскі і Акцябрскі раённыя суды.

Адміралцейскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1917 і 11 сакавіка 1994
Плошча
  • 13,82 км²
Вышыня
над узроўнем мора
14 м
Адміралцейскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрыторыю раёна перасякаюць з усходу на захад рака Мойка, канал Грыбаедава, рака Фантанка, Абводны канал, а таксама Садовая вуліца, а з поўначы на поўдзень — дзве прамянёвыя магістралі, якія працягнуліся ад Адміралцейства — Гарохавая вуліца і Вазнясенскі праспект, яго працяг Ізмайлаўскі праспект, а таксама Маскоўскі, Лермантаўскі і Стара-Пецяргофскі праспекты.

Большая частка тэрыторыі раёна, паміж Вялікай Нявой і Фантанкай, уваходзіць у гістарычнае ядро Пецярбурга, планіроўка якой склалася, пераважна, у першай палове XVIII стагоддзя.