Адносіны Украіны і НАТА

Сувязі паміж Украінай і Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора (англ.: North Atlantic Treaty Organisation (NATO)) пачаліся ў 1994 годзе. У 2008 годзе Украіна падала заяўку на далучэнне да Плану дзеянняў па сяброўству ў НАТА (англ.: Membership Action Plan (MAP)). Планы на ўступленне ў НАТА былі адкладзеныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, на якіх перамог Віктар Януковіч, які аддаваў перавагу таму, каб Украіна заставалася пазаблокавай дзяржавай. У 2010 годзе Вярхоўная Рада прагаласавала за выключэнне з стратэгіі нацыянальнай бяспекі краіны «інтэграцыю ў еўра-атлантычную бяспеку і сяброўства ў НАТА».

Члены НАТА (зялёны) і Украіна (аранжавы).

У выніку Еўрамайдана Януковіч збег з Украіны ў лютым 2014 года, часовы ўрад Арсенія Яцанюка, які прыйшоў да ўлады, заявіў, што не мае ніякіх планаў на ўступленне Украіны ў НАТА са спасылкай на пазаблокавы статус краіны. Тым не менш, пасля расійскага ваеннага ўмяшальніцтва ва Украіну і парламенцкіх выбараў у кастрычніку 2014 года новы ўрад зрабіў уступленне ў НАТА прыярытэтам. 23 снежня 2014 года Вярхоўная Рада адмовілася ад пазаблокавага статусу краіны, які «даказаў, што не з’яўляецца эфектыўным у забеспячэнні бяспекі Украіны і абароны ад знешняга ціску і агрэсіі».

Паводле апытанняў, праведзеных у перыяд з 2005 па 2013 год, украінская грамадская падтрымка сяброўства ў НАТА застаецца на нізкім узроўні. Паводле апытання Інстытута Гэлапа ў 2009 годзе, 40 % украінцаў бачылі ў НАТА пагрозу, а 17 % — абарону. З пачатку 2014 года, пасля расійскай ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну, грамадская падтрымка сяброўства Украіны ў НАТА значна ўзрасла. У чэрвені 2014 года амаль 50 % апытаных падтрымлівалі ўступленне ў НАТА, а ў кастрычніку 2014 года падтрымка ўзрасла да больш чым 50 %. Згодна з вынікамі апытання, праведзенага ў снежні 2015 года фондам «Дэмакратычнай ініцыятывы» ў Кіеве 75 % украінцаў падтрымалі б сяброўства ў НАТА.

На Брусельскім саміце ў чэрвені 2021 года лідары НАТА пацвердзілі рашэнне, прынятае на саміце ў Бухарэсце 2008 года, аб тым, што Украіна стане членам Альянсу з Планам дзеянняў па членстве (ПДЧ) як частка працэсу і правам Украіны вызначаць будучыню і знешнюю палітыку, вядома, без знешняга ўмяшальніцтва[1]. Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг таксама падкрэсліў, што Расія не зможа накласці вета на ўступленне Украіны ў НАТА, бо «мы не вернемся да эры сфер інтарэсаў, калі буйныя краіны вырашаюць, што рабіць меншым»[2].

Зноскі

  1. NATO — News: Brussels Summit Communiqué issued by the Heads of State and Government participating in the meeting of the North Atlantic Council in Brussels 14 June 2021, 14-Jun.-2021
  2. "European Truth". NATO Secretary General: It is not up to Russia to decide whether Ukraine will be a member of the Alliance.