Адольф Іванавіч Абіхт

Адольф Абіхт (1793 — 2 жніўня 1860) — расійскі навуковец-медык. Ардынарны прафесар паталогіі Віленскага ўніверсітэта.

Адольф Іванавіч Абіхт
Дата нараджэння 1793[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 (26) жніўня 1860[1]
Месца смерці
Дзеці Генрык Абіхт[d]
Род дзейнасці урач, патолагаанатам
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Старэйшы сын філосафа Іагана (Івана) Абіхта. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1810) са ступенню кандыдата. Магістр філасофіі (1811), доктар медыцыны (1815). Зацверджаны ў званні доктара медыцыны 5.7.1816 г., прызначаны кіраўніком гінекалагічнай клінікі пры Віленскім універсітэце. У 1820 г. адпраўлены за мяжу для падрыхтоўкі да прафесуры. На працягу 3 гадоў (да 2.4.1823) падарожнічаў па Германіі і Францыі, слухаў курсы ў Вене і Парыжы. Па вяртанні (1.9.1823) атрымаў прызначэнне на кафедру галоўнага курса паталогіі ў Віленскім універсітэце. У 1827 годзе прызначаны ардынарным прафесарам. Па закрыцці Віленскага ўніверсітэта, з 1 верасня 1832 года, быў прафесарам Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1837—1841 гадах займаў у акадэміі кафедру агульнай тэрапіі. Па закрыцці акадэміі застаўся ў Вільні, займаўся медыцынскай практыкай. Далучыўся да Медыцынскага таварыства; быў яго сакратаром, а пазней старшынёй. Меў рэпутацыю першага медыцынскага кансультанта краю.

З прац А. Абіхта вядомыя «Institutiones therapiae generalis, quas Scholarum causa conscripsit» (Вільня, 1840), напісаныя па-польску «Заўвагі ад­носна паталогіі, як асновы медыцынскай сістэмы» і «O jadach i sposobach ich leczenia». У 1829 годзе пераклаў на польскую сачыненне Арфілы «Sposoby ratovania w przipadkach otrucia smierci pozorney».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. ISBN 985-11-0016-1 — С. 338.
  • Русский биографический словарь: В 25 т. / А. А. Половцов. — М., 1896—1918. — Т.1. — С. 7.