Адольф Ко́сарак (чэшск.: Adolf Kosárek; 6 студзеня 1830, Гералец каля г. Гумпалец, Маравія — 30 кастрычніка 1859, Прага) — чэшскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай школы рэалістычнага пейзажа 19 ст.

Адольф Косарак
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 студзеня 1830(1830-01-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1859(1859-10-30)[2][5][…] (29 гадоў) ці 29 кастрычніка 1859(1859-10-29)[6][4] (29 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пейзажыст
Жанр пейзаж
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

А. Косарак пачаў маляваць яшчэ ў дзяцінстве, аднак сціснутыя жыццёвыя акалічнасці не дазволілі яму адразу прысвяціць сябе мастацкай творчасці. Толькі пры фінансавай падтрымцы архібіскупа Пражскага Б. Шварцэнберга і ва ўзросце больш за 20-ці год Косарак паступае ў Пражскую акадэмію мастацтваў, якую скончыў ў 1855 годзе. Быў вучнем і паслядоўнікам мастацкай школы Макса Гаўсгофера.

А. Косарак шмат падарожнічаў, наведаў Баварыю, Альпы; ў 1856 годзе — востраў Руген.

Мастак памёр ад сухотаў ва ўзросце 29 гадоў.

Творчасць правіць

Творчасці ўласцівы паступовы пераход ад пейзажа ідэалізавана-рамантычнага да заснаванага на непасрэдным назіранні натуры, прастата матываў і паэтычнае адлюстраванне станаў прыроды, перадача асаблівасцей ландшафту Чэхіі і Маравіі: «Змрок» (1853), «Матыў з Пардубіцаў» (1854), «Пейзаж з каменным мостам» (1855), «Чэшскі пейзаж» (каля 1858), «Пейзаж з капліцай» (каля 1859) і інш. Многія яго работы выстаўлены ў Нацыянальнай галерэі, у горадзе Прага.

Выбраныя палотны правіць

  • Bouře na horách (Бура ў гарах)
  • Před bouří (Перад бурай)
  • Selská svatba (Сельскае вяселле)
  • Česká krajina (Чэшскі край)
  • Horské jezero v bouři (Горнае возера ў буру)
  • Stmívání
  • Podzimní jitro
  • Motiv od Pardubic
  • Krajina s čápem
  • Rovina pod mraky
  • Krajina s větrným mlýnem
  • Zimní noc
  • Hřbitov u moře
  • Osamělá krajina
  • Motiv z Kokořínských údolí
  • Krajina s poutníky
  • Krajina s procesím
  • Zimní večer
  • Krajina s dřevěným mostem
  • Krajina s kaplí
  • 1858 — Letní krajina
  • Krajina s povozem na úvozové cestě

Галерэя правіць

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Adolf KosarekOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
  5. Adolf Kosárek // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  7. BillionGraves — 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць