Адрыян Лопес Альварэс

іспанскі футбаліст

Адрыян Лопес Альварэс (ісп.: Adrián López Álvarez; нар. 8 студзеня 1988, Тэверга, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік.

Футбол
Адрыян Лопес
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Адрыян Лопес Альварэс
Нарадзіўся 8 студзеня 1988(1988-01-08)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2004—2005 Іспанія Рэал Аўеда
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Іспанія Рэал Аўеда 26 (3)
2006—2011 Іспанія Дэпартыва Ла-Карунья 92 (12)
2008   Іспанія Алавес 10 (3)
2008—2009   Іспанія Малага 28 (3)
2011—2014 Іспанія Атлетыка Мадрыд 90 (11)
2014—2019 Партугалія Порту 25 (1)
2015—2016   Іспанія Вільярэал 16 (4)
2017   Іспанія Вільярэал 15 (2)
2017—2018   Іспанія Дэпартыва Ла-Карунья 30 (9)
2019—2021 Іспанія Асасуна 43 (3)
2022 Іспанія Малага 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Іспанія Іспанія (да 17) 1 (0)
2007 Іспанія Іспанія (да 19) 3 (3)
2007 Іспанія Іспанія (да 20) 5 (5)
2007—2011 Іспанія Іспанія (да 21) 20 (9)
2012 Іспанія Іспанія (алімп.) 5 (0)
2012 Іспанія Іспанія 2 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

У юнацтве гуляў за клуб «Рэал Аўеда» ў трэцяй лізе іспанскага футбола, не маючы аднак з клубам дзейны кантракт. У кастрычніку 2006 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у склад «Дэпартыва», які, аднак, выплаціў за іграка кампенсацыю ў памеры 330 тысяч еўра.

У сезоне 2007/08 Адрыян быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Алавес», які гуляў у Сегундзе. Пасля таго як ён дапамог басконскаму клубу пазбегнуць вылету з лігі, Лопес вярнуўся ў Ла-Карунью, каб зноў быць аддадзеным у арэнду, 14 жніўня ігрок далучыўся да «Малагі». Сезон 2009/10 Адрыян пачаў у «Дэпартыва», рэгулярна выходзячы ў стартавым складзе.

У 2011 годзе Адрыян на правах свабоднага агента прымкнуў да «Атлетыка», падпісаўшы кантракт з клубам 19 ліпеня і пагадзіўшыся на чатырохгадовы кантракт. Праз дзевяць дзён, у свой афіцыйны дэбют, ён стаў асістэнтам у абодвух галах Хасэ Антоніа Рэеса, калі мадрыдскі клуб атрымаў хатнюю перамогу ў гульні Лігі Еўропы супраць нарвежскага «Стромсгадсэта» з лікам 2:1[3].

У ліпені 2014 года перайшоў у «Порту» за 11 млн еўра і падпісаў кантракт на пяць гадоў. 31 жніўня 2015 года вярнуўся ў Іспанію, на правах гадавой арэнды стаўшы іграком «Вільярэала»[4]. У першай палове сезона 2016/17 гуляў за «Порту», а ў студзені 2017 года зноў быў арандаваны «Вільярэалам»[5].

У жніўні 2017 года вярнуўся ў «Дэпартыва» на правах арэнды[6]. Па выніках сезона 2017/18 «Дэпартыва» страціла месца ў Ла Лізе, пасля чаго Адрыян Лопес вярнуўся ў «Порту».

У ліпені 2019 года перайшоў у «Асасуну», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Пакінуў клуб у якасці свабоднага агента па заканчэнні сезона 2020/21. У сакавіку 2022 года далучыўся да «Малагі», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У 2023 годзе завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

25 мая 2012 года Адрыян быў уключаны трэнерам зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ў пашыраны спіс зборнай на Еўра-2012, аднак у выніковы спіс не патрапіў. 26 мая адгуляў у таварыскай гульні супраць зборнай Сербіі і вызначыўся голам на 64 хвіліне.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Атлетыка»

«Порту»

Крыніцы правіць

  1. Adrián López // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adrián López Álvarez // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. El Atlético se inventa otro lío (ісп.). Diario AS.
  4. "Вильярреал" взял в аренду у "Порту" Адриана Лопеса (руск.). football.by (31 жніўня 2015). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  5. «Вильярреал» снова арендовал у «Порту» форварда Адриана (руск.). by.tribuna.com.
  6. «Депортиво» арендовал форварда «Порту» Адриана (руск.). by.tribuna.com.

Спасылкі правіць