Адуцішкіс

мястэчка на ўсходзе Літвы

Адуцішкіс (літ.: Adutiškis, польск.: Hoduciszki), традыцыйная беларуская назва Гадуцішкі — мястэчка ў Літве, на рацэ Камайка. Цэнтр сянюніі Швянчоніскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 778 чал. (2001). Знаходзяцца за 29 км на паўночны ўсход ад Швянчоніса, каля граніцы з Беларуссю.

Мястэчка
Адуцішкіс
літ.: Adutiškis
Герб
Герб
Касцёл Маці Божай Шкаплернай
Касцёл Маці Божай Шкаплернай
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1501
Ранейшыя назвы
Гадуцішкі
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
  • 689 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
LT-18039
Афіцыйны сайт
Адуцішкіс на карце Літвы
Адуцішкіс (Літва)
Адуцішкіс

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Гадуцішкі змяшчаецца ў Літоўскай Метрыцы і датуецца 1501 годам. З 1526 года мясцінай валодаў Ян Радзівіл, пазней — Кішкі, Віленская капітула. У 1608 годзе тут збудавалі касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гадуцішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя тут рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы[1]. У 1895 годзе ў мястэчку пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.

У 1920 годзе Гадуцішкі ўвайшлі ў склад Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Гадуцішкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе сталі цэнтрам раёна Вілейскай вобласці. У лістападзе 1940 года Масква перадала мястэчка ЛітССР.

Тэрытарыяльная спрэчка правіць

У пачатку 1990-х гадоў паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Гадуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы[2].

Толькі ўвосень 1994 года беларускі бок, які раней патрабаваў грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна. 26 кастрычніка 1996 года Беларусь ратыфікавала дагавор аб беларуска-літоўскай граніцы. Дагавор юрыдычна вызначыў і замацаваў дзяржаўную граніцу на аснове «савецкай» лініі 1940 года[2].

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1862 год — 764 чал.[3]; 1869 год — 577 чал.[4]; 1879 год — 1800 чал. (896 муж. і 904 жан.)[5]; 1869 год — 2247 чал.
  • XX стагоддзе: 1931 год — 1539 чал.; 1959 год — 1780 чал.; 1970 год — 839 чал.; 1979 год — 1058 чал.; 1984 год — 1036 чал.; 1989 год — 1023 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 840 чал.

Славутасці правіць

  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1913)

Крыніцы правіць

  1. Соркіна 2010, с. 114.
  2. а б Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820), 22 жніўня 2007.
  3. Годуцишки // Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 1 (Аа — Гямъ-маликъ). — СПб, 1862. С. 647.
  4. Соркіна 2010, с. 381.
  5. SgKP 1882, s. 89.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць