Адыпінавая кіслата

Адыпінавая кіслата (гександыёвая кіслата) НООС (СН2)4СООН — двухасноўная гранічная карбонавая кіслата. Валодае ўсімі хімічнымі ўласцівасцямі, характэрнымі для карбонавых кіслот.

Адыпінавая кіслата
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₆H₁₀O₄
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 124-04-9
PubChem 196
Рэг. нумар EINECS 204-673-3
SMILES
RTECS AU8400000
ChemSpider 191

Утварае солі, большасць з якіх растваральныя ў вадзе. Лёгка этэрыфікуецца у мона-і дыэфіры. З гліколю ўтварае поліэфіры. Солі адыпінавай кіслаты — адыпінаты. Пры ўзаемадзеянні з NH3 і амінамі дае аманійныя солі, якія пры дэгідратацыі ператвараюцца ў адыпаміды. З дыамінамі ўтварае поліаміды, з NH3 у прысутнасці каталізатара пры 300—400 °C — адыпадынітрыл.

Атрыманне правіць

У прамысловасці адыпінавую кіслату атрымліваюць галоўным чынам двухстадыйным акісленнем цыклагексана. На першай стадыі (вадкафазнае акісленне паветрам пры 142—145 °C і 0,7 Мпа) атрымліваюць сумесь цыклагексанона і цыклагексанола, падзяляемую рэктыфікацыяй. Цыклагексанон выкарыстоўваюць для вытворчасці капралактама. Цыклагексанол акісляюць 40-60%-й HNO 3 пры 55 °C (каталізатар — NH4VO3); выхад адыпінавай кіслаты пры гэтым спосабе вытворчасці складае ~ 95 %.

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць