Аздзелінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Аздзе́лінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Аздзеліна.

Аздзелінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аздзеліна
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 1 046
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Аздзелін. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Рагоўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Аздзелінскага сельсавета 16 населеных пунктаў[1]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Аздзеліна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1161 чалавек[2], з іх 92,5 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1046 чалавек[4].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.