Азеляне́нне — комплекс мерапрыемстваў па аднаўленні або стварэнні і выкарыстанні расліннага покрыва ў населеных месцах і іх наваколлі з мэтай палепшыць якасць асяроддзя.

Вертыкальнае азеляненне фасада

Зялёныя насаджэнні падзяляюцца на агульныя (паркі, сады, скверы, бульвары, алеі і інш.), абмежаваныя (у дварах школьных, дашкольных, лячэбных, навукова-даследчых і інш. устаноў, у жылых раёнах) і спецыяльныя (вакол прамысловых прадпрыемстваў, водаахоўныя, проціпажарныя, супрацьэразійныя і інш.).

Фарміраванне сістэмы азелянення ў розных населеных месцах залежыць ад іх геаграфічнага становішча, мясцовых кліматычных і прыродна-ландшафтных умоў (наяўныя лясныя масівы, асаблівасці рэльефу і глеб, размяшчэнне вадаёмаў), памераў, народна-гаспадарчага профілю і планіровачнай структуры гарадоў і пасёлкаў.

Значэнне правіць

 
Вертыкальная сцяна будынка, зацягнутая раслінамі ў Мінскім батанічным садзе

Беларусь правіць

На Беларусі мэтанакіраванае азеляненне пашырылася з XVIIXVIII стст. Сучаснае азеляненне ажыццяўляецца на аснове навукова-абгрунтаваных прынцыпаў і нарматываў: прадугледжваецца раўнамернае размеркаванне зялёных масіваў сярод забудовы ўсіх відаў, сувязь іх паміж сабой і з прыгараднымі лясамі і вадаёмамі, максімальнае захаванне існуючых насаджэнняў і інш.

 
Бульвар па вул. Леніна ў Мінску

Зялёныя насаджэнні гарадоў займаюць каля 20 % агульнай плошчы гарадскіх зямель і складаюць каля 40 тыс. га. Створана больш за 40 паркаў культуры і адпачынку, дзіцячых і спартыўных, каля 160 агульнагарадскіх, больш за 1 тыс. садоў і сквераў, каля 50 бульвараў, існуе каля 120 зялёных зон. Састаўной часткай азелянення горада з'яўляюцца насаджэнні прыгараднай зоны: лясы, лесапаркі, лугапаркі, пладовыя сады і інш., якія ствараюць умовы для масавага адпачынку насельніцтва і садзейнічаюць аздараўленню гарадскога паветра.

Навукова-даследчая работа па азеляненні вядзецца ў Цэнтральным батанічным садзе і Інстытуце экстрымальнай батанікі АН Беларусі, БелНДІ праблем горадабудаўніцтва.

Літаратура правіць