Акваланг (лац.: aqua — вада, англ.: lung — лёгкае[1]) — апарат для дыхання чалавека пад вадой.

Акваланг. 1 — шланг; 2 — муштук; 3 — клапан (рэдуктар); 4 — рамяні мацавання; 5 — наспінны шчыток; 6 — рэзервуар (газавы балон)

Вынайдзены Жакам Івам Кусто і Эмілем Ганьянам у 1943 годзе. Складаецца з балонаў са сціснутым паветрам (да 200 атмасфер), аўтамата, што рэгулюе выдыханне і паступленне паветра адпаведна ціску навакольнага асяроддзя, і іншых элементаў. У комплексе з маскай, гідракамбінезонам, ластамі выкарыстоўваецца ў падводным спорце і паляванні, у даследаваннях, выратавальнай службе.

Літаратура правіць

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4. С. 40-41.